Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За арэнду давядзецца плаціць болей


Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічана да 15,2 рубля. Такое павялічэньне прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 182. Павелічэньне склала 1,6 рубля.

Базавая арэндная велічыня ўжываецца ў разьліках пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці. Гэта датычыцца ўласнасьці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасьці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаваньняў), ізаляваных памяшканьняў, машына-месцаў, іх частак, уключаючы капітальныя будынкі, ізаляваныя памяшканьні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Арандатары, якія і раней скардзіліся на завышаныя, на іх думку, кошты арэнды, цяпер мусяць шукаць магчымасьць дадатковых аплат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG