Упраўленьне ўнутраных спраў Менскага райвыканкаму абскардзіла рашэньне раённага суду адносна назіральніка Кірыла Аношкі. Аднак Менскі абласны суд 6 кастрычніка таксама апраўдаў назіральніка.
У Менску падчас будаўнічых працаў у раёне вуліцы Клары Цэткін (каля новай станцыі мэтро «Плошча Францішка Багушэвіча») знайшлі татарскае надмагільле.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Горкага з 6 па 17 кастрычніка адмяняе спэктаклі. Як паведамляецца на сайце, «у сувязі са складанай санітарна-эпідэміялягічнай сытуацыяй у тэатры».
Амэрыканскія Цэнтры кантролю і прафіляктыкі хваробаў (CDC) паведамілі, што вірус, які выклікае COVID-19, можа распаўсюджвацца, лётаючы ў паветры гадзінамі, піша «Голас Амэрыкі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак вечарам быў выпісаны з вайсковага шпіталя і вярнуўся ў Белы дом пасьля чатырох дзён шпіталізацыі з дыягназам COVID-19.
Валянтэры спынілі працу намётавага мястэчка каля ізалятара часовага ўтрыманьня, што ў завулку Акрэсьціна, і прыбралі намёты.
Як на ўзбраеньні Азэрбайджану аказаліся беларускія ракеты і як канфлікт у Карабаху адаб’ецца на адносінах Беларусі з Армэніяй і Азэрбайджанам? Расказвае незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін.
Зь сябрам руху «За свабоду» Андрэем Юрковым спыняе працоўныя адносіны сельгаспрадпрыемства «Вучгаз БДСГА» (Горацкі раён). Да гэтага актывіст адбыў 22 дні арышту за ўдзел у пратэставых акцыях.
Вольгу Шпарагу разам з мужам, філёзафам Аляксандрам Адамянцам, затрымалі 4 кастрычніка ў Менску на вуліцы Кальварыйскай.
На прэзыдэнцкіх выбарах у сталічным мікрараёне Новая Баравая зь вялікай перавагай перамагла Сьвятлана Ціханоўская. Там камісіі сумленна палічылі галасы. Як цяпер справы ў старшыняў гэтых камісій?
5 кастрычніка ў рэдакцыі «Сильных новостей» прайшоў «агляд працоўнага месца Ганны Якштас», — так міліцыя назвала ператрус у рэдакцыі.
У нядзелю 4 кастрычніка адбылося адразу некалькі такіх выпадкаў. З усімі супрацоўнікамі СМІ праведзеныя гутаркі, яны пакуль застаюцца на волі.
У Магілёве асудзілі на сем дзён арышту загадчыцу літаратурна-драматычнага аддзелу мясцовага драмтэатру Вольгу Семчанку.
У Горадні ўпершыню пасьля выбараў нядзеля прайшла без пратэставых вулічных акцый. Аднак АМАП затрымліваў людзей на кірмашы.
Актывіста АГП з Дуброўны Міхаіла Чамураку міліцыя затрымлівала з ужываньнем сілы і спэцсродкаў, два дні яго трымалі ў ізалятары ў Воршы. У выніку Аршанскі суд пастанавіў спыніць адміністрацыйны працэс праз адсутнасьць у дзеяньнях абвінавачанага складу правапарушэньня.
Трэцяга кастрычніка на волю выйшаў палітвязень Сьвятаслаў Барановіч.
Мясцовыя праваабаронцы паведамляюць, што Вольгу Семчанку затрымалі ў цэнтры гораду і даставілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі. Пра затрыманьне стала вядома ад ейнага знаёмца, якога міліцыянты папрасілі забраць яе ровар ад кінатэатру «Радзіма»
29-гадовая Ірына Саўчанка расказвае Свабодзе, як перажыла першы свой суд за палітыку, што падштурхнула яе да ўдзелу ў пратэстных акцыях, ці было ёй страшна выходзіць на іх ды чым яе палохалі ў міліцыі.
У Магілёве на 14 дзён адміністрацыйнага арышту асудзілі Андрэя Вярбіцкага, якога 27 верасьня траўмавалі падчас разгону шэсьця прыхільнікаў пераменаў. Тады ж яго і затрымалі.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што выбары ў Беларусі былі фальсыфікацыяй і прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка сам сябе прывёў да прысягі, паведамляе «Інтэрфакс».
Загрузіць яшчэ