16-гадовага Мікіту Залатарова з Гомля трымаюць у СІЗА, яго арыштавалі дома 11 жніўня. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве паводле часткі 3 артыкулу 339. Нібыта Мікіта кінуў у бок супрацоўніка міліцыі, які за ім гнаўся, бутэльку з запальнай сумесьсю.