Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістам «Эўрапейскай Беларусі» прад’явілі абвінавачаньне


Сьледчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага, дзе цяпер знаходзяцца Яўген Афнагель, Андрэй Войніч і Павал Юхневіч
Сьледчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага, дзе цяпер знаходзяцца Яўген Афнагель, Андрэй Войніч і Павал Юхневіч

Актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча і Паўла Юхневіча перавялі ў менскае СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Сёньня актывістам Яўгену Афнагелю і Андрэю Войнічу прадʼявілі абвінавачаньне па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (удзел у масавых беспарадках), паведаміла Свабодзе жонка Яўгена Афнагеля. Павал Юхневіч застаецца пад вартай.

З актывістамі сустракаўся адвакат.

«Яны кажуць, што ў іх усё добра», — кажа жонка Яўгена Афнагеля. Яна сьцьвярджае, што Яўген ня браў удзелу ні ў якіх масавых беспарадках:

«Я нават ня ведаю, якія масавыя беспарадкі яму могуць прыпісаць. З 9 па 13 жніўня ён сядзеў у Жодзіне па адміністрацыйнай справе. Але ўсім падаецца, што нават да суду справа ня дойдзе і яны выйдуць на волю».

Каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля затрымалі 25 верасьня ў кватэры, дзе ён хаваўся апошнім часам, мяркуючы, што па яго прыйдуць.

«Суседзі расказалі, што невядомыя ў балаклавах выбілі дзьверы і арыштавалі яго», — сказала жонка.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Ягора Літвінку, Паўла Юхневіча, Андрэя Войніча і Анастасію Кірык затрымалі на іншай кватэры, куды сілавікі ў масках і са зброяй трапілі праз вакно і дзьверы. Яны забралі тэхніку, сьцягі, асабістыя рэчы затрыманых. Паводле відавочцаў, актывістаў зьбівалі, патрабавалі паролі ад Тэлеграма.

Пазьней Ягора Літвінку і Анастасію Кірык вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG