Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На два тыдні арышту асудзілі высокакваліфікаванага мэдыка, траўмаванага падчас акцыі ў Магілёве 


Патэсту ў Магілёве 27 верасьня, падчас якога быў паранены Андрэй Вярбіцкі
Патэсту ў Магілёве 27 верасьня, падчас якога быў паранены Андрэй Вярбіцкі

У Магілёве на 14 дзён адміністрацыйнага арышту асудзілі Андрэя Вярбіцкага, якога 27 верасьня траўмавалі падчас разгону шэсьця прыхільнікаў пераменаў. Тады ж яго і затрымалі.

Судзьдзя Ленінскага суду Натальля Панасенка прызнала Андрэя Вярбіцкага вінаватым у актыўным удзеле ў «несанкцыянаваным мерапрыемстве». Ён ішоў у калёне пратэстоўцаў, якія выгуквалі лёзунгі, несьлі апазыцыйную сымболіку, чым выказвалі незадаволенасьць вынікамі выбараў.

Андрэй Вярбіцкі пасьля атрыманага раненьня
Андрэй Вярбіцкі пасьля атрыманага раненьня

У агучаных ёю матэрыялах справы згадкі пра нанесеныя абвінавачанаму пашкоджаньні не было. Сваёй віны Андрэй Вярбіцкі не прызнаў, але даваць тлумачэньні адмовіўся.

Супрацоўнік Ленінскага аддзелу міліцыі Дзьмітры Гоманаў, які быў сьведкай на працэсе, казаў, што бачыў акрываўлены твар Вярбіцкага, калі яго затрымлівалі. Паводле Гоманава, у міліцыі была інфармацыя, што грамадзяне 27 верасьня выйдуць «на мірны марш» пратэсту. Сам ён быў у «групе інфармаваньня».

Яшчэ адзін сьведка, таксама міліцыянт Уладзіслаў Шамігаў, сказаў на судзе, што меўся рабіць відэафіксацыю маршу, але «камэра чамусьці не ўключылася».

Андрэй Вярбіцкі два дні ляжаў у лякарні. Туды даставілі яго зь Ленінскага аддзелу міліцыі. Паўторна затрымалі 29 верасьня, калі паехаў да судмэдэкспэртаў здымаць пабоі. У яго пабіты твар і расьсечаны лоб. Па ягоных словах, гэта зрабілі амапаўцы. Судзілі абвінавачанага праз Skype.

Андрэй Вярбіцкі мэдык, рэнтген-лябарант. Падтрымаць яго прыйшлі калегі. Вядома, што абласное ўпраўленьне аховы здароўя высьвятляе ў кіраўніцтва мэдычнай установы, ці зьбіраюцца яго звальняць. Там адмаўляюцца гэта рабіць, бо ён высокакваліфікаваны спэцыяліст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG