Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі загадчыцу літаратурна-драматычнай часткі драмтэатру

Марш справядлівасьці ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота.
Марш справядлівасьці ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота.

Мясцовыя праваабаронцы паведамляюць, што Вольгу Семчанку затрымалі ў цэнтры гораду і даставілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі. Пра затрыманьне стала вядома ад ейнага знаёмца, якога міліцыянты папрасілі забраць яе ровар ад кінатэатру «Радзіма».

На Семчанку раней складалі пратакол аб удзеле ў акцыі пратэсту. Праваабаронцы мяркуюць, што на выходныя яе пакінуць у ізалятары, а судзіць будуць у панядзелак.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG