24 лістапада суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «гвалт над міліцыянтам» у дачыненьні да 49-гадовай Ларысы Кузьменка. Жанчына пакутуе ад псыхічнага разладу — кляўстрафобіі і дэпрэсіі. Яна з 6 жніўня ў турме.
Нядаўна Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію BBC, пасьля прагляду якога беларусы ў камэнтарах пад відэа адзначылі прафэсіяналізм і вострыя пытаньні брытанскага журналіста Стыва Розэнбэрга.
Пяць юнакоў пакаралі пазбаўленьнем волі на тэрміны ад 3 да 3,5 года.
Асуджанага на «суткі» 38-гадовага бабруйчаніна Сяргея Бяляева, які мае хваробу Паркінсона і ўжыўлены нэўрастымулятар, міліцыянты прывезьлі дахаты, каб ён забраў зарадную прыладу, і зноў адвезьлі ў ізалятар.
23 лістапада з калёніі ў Глыбокім пасьля адбыцьця пакараньня вызваліўся Аляксей Раманаў.
Галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень» Эдуард Акулін паведаміў пра спыненьне выданьня, якое выходзіла апошнія 12 гадоў.
Глядзім вакансіі лекараў праз афіцыйны агульнадзяржаўны банк вакансій.
Суд Савецкага раёну Гомля вынес рашэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да 30-гадовага Яўгена Маркаўца.
Рок-музыканта Ігара Банцэра выпусьцілі са штрафнога ізалятару пасьля 20 дзён пакараньня. Ён расказаў Свабодзе пра стан здароўя, суд наперадзе і магчымы дзень свайго выхаду на волю.
Суд у справе палітзьняволеных Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і іншых аднавіўся пасьля перапынку. Абвінавачаныя чакаюць абвяшчэньня прысуду.
Паўгода таму, 21 траўня, стала вядома, што ў Вітольда Ашурка спынілася сэрца. Свабода прадстаўляе дакумэнтальны відэапраект пра жыцьцё і сьмерць актывіста і палітыка зь Бярозаўкі.
Экс-журналістка Беларускай тэлевізіі Ксенія Луцкіна, якая адразу ж пасьля выбараў звольнілася зь дзяржканалу і марыла стварыць альтэрнатыўнае тэлебачаньне, ужо 11 месяцаў знаходзіцца на Валадарцы. У яе рэзка пагоршылася здароўе, два разы на дзень колюць абязбольвальныя прэпараты.
19 лістапада 2021 году Вярхоўны суд Беларусі на прапанову Міністэрства юстыцыі прыняў рашэньне аб пазбаўленьні рэгістрацыі руху «За свабоду».
20-гадовы Максім Тужык, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 1 у Наваполацку, яшчэ ў чэрвені напісаў прашэньне аб памілаваньні, аднак дагэтуль не атрымаў ніякага адказу.
19 лістапада старэйшаму ў Беларусі незалежнаму агенцтву БелаПАН спаўняецца 30 гадоў.
Свабодзе стала вядома, што дырэктарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай і былому кіраўніку кампаніі Дзьмітрыю Наважылаву прад’явілі новыя абвінавачаньні — у «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня». Абое ў менскім СІЗА з 18 жніўня.
Багадын Мухсін Кадыр з поўначы Іраку ўжо некалькі дзён знаходзіцца на беларуска-польскай мяжы. У інтэрвію Радыё Свабода ён расказаў пра настроі ў лягеры, пра тое, чаму беларусы добрыя і чаго мігранты чакаюць ад перамоваў Лукашэнкі і Мэркель.
У межах так званай «пінскай справы» асуджана ўжо 26 чалавек на тэрміны ад 3,5 да 6,5 года зьняволеньня. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
Станіслаў Салавей працаваў у 3-м шпіталі ў Менску. Ён акушэр-гінэколяг і лекар УГД. Пасьля пяці гадоў працы Станіслаў стаў «не даспадобы» начальству, бо «прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах». Цяпер ён зноў лечыць людзей, але ва Ўкраіне.
Дзьмітры Шмігельскі да падзей 2020 году ўзначальваў прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» ў Жлобіне. Ягоная жонка працавала ў прыватным мэдыцынскім цэнтры. Пасьля арышту Дзьмітрыя звольнілі. Працы на радзіме ён не знайшоў. Цяпер Шмігельскія маюць фудтрак у Варшаве і кормяць людзей хатнімі блінцамі.
Загрузіць яшчэ