У межах так званай «пінскай справы» асуджана ўжо 26 чалавек на тэрміны ад 3,5 да 6,5 года зьняволеньня. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
Станіслаў Салавей працаваў у 3-м шпіталі ў Менску. Ён акушэр-гінэколяг і лекар УГД. Пасьля пяці гадоў працы Станіслаў стаў «не даспадобы» начальству, бо «прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах». Цяпер ён зноў лечыць людзей, але ва Ўкраіне.
Дзьмітры Шмігельскі да падзей 2020 году ўзначальваў прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» ў Жлобіне. Ягоная жонка працавала ў прыватным мэдыцынскім цэнтры. Пасьля арышту Дзьмітрыя звольнілі. Працы на радзіме ён не знайшоў. Цяпер Шмігельскія маюць фудтрак у Варшаве і кормяць людзей хатнімі блінцамі.
Група курдзкіх мігрантаў у Менску прыслала Радыё Свабода відэазварот з заклікам да Эўразьвязу як мага хутчэй знайсьці разьвязаньне сытуацыі на мяжы Беларусі і Польшчы.
15 лістапада 21-гадоваму студэнту Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Ўладзіславу Марціновічу прысудзілі 4 гады турмы нібыта за адміністраваньне тэлеграм-каналу «Белые халаты».
Ад каранавірусу памёр вядоўца культавай праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў. Яму было 62 гады.
У апошніх лістах з турмы Сяргей Ціханоўскі разважае пра турму і стан беларускага грамадзтва. Таксама ён піша вершы.
Шматдзетнаму бацьку Мікалаю Шэметаву 16 ліпеня прысудзілі 2 гады калёніі за арганізацыю беспарадкаў. Ужо амаль год ён знаходзіцца ў няволі. Жонка 31-гадовага Мікалая Аксана засталася дома адна зь дзецьмі. Пра тое, як зьмянілася жыцьцё сям’і пасьля арышту, жанчына расказала Свабодзе.
На волю выйшаў валянтэр штабу Віктара Бабарыкі і палітвязень Антон Бяленскі.
За апошнія паўтара года многіх беларусаў пазвальнялі «за палітыку». Сытуацыя ў кожнага ўнікальная. Унівэрсальнасьць гісторый у тым, што зь лёгкасьцю звальнялі як унікальных адмыслоўцаў зь вялізным досьведам, так і маладых спэцыялістаў. Прычым з аднолькавай фармулёўкай: «Вы самі ўсё разумееце».
У будынку Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа 16 лістапада адкрылі мэмарыял, прысьвечаны памяці журналістаў нашага радыё, якія былі забітыя або загінулі пры выкананьні сваіх прафэсійных абавязкаў.
Тысячакілямэтровая сьцяна з калючага дроту, якая будуецца на дзяржаўнай мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, дрэнна адаб’ецца на жыцьці дзікіх жывёлаў.
Шэраг эўрапейскіх палітыкаў, у тым ліку ў Польшчы, Нямеччыне і Літве, заявілі, што Пуцін мае непасрэднае дачыненьне да разьвязанага на беларуска-польскай мяжы міграцыйнага крызісу. Што піша пра сытуацыю зь мігрантамі расейская прэса?
Працэс пачаўся ў гарадзкім судзе Менску раніцай 15 лістапада. Шматдзетную маці абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу.
У Менску ў закрытым рэжыме праходзіць суд над зьняволенымі актывістамі анархісцкага руху.
Усяго па «справе карагодаў» асуджаныя 102 чалавекі.
Свабода расказвае пра людзей, чые імёны зьвязаныя з «плошчай Перамен», менскім дваром на скрыжаваньні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракту, які стаў сымбалем пасьлявыбарных пратэстаў у Беларусі.
Адзін зь мігрантаў, імя якога ёсьць у рэдакцыі, расказаў Свабодзе ўначы, што сілавікі адбіраюць маладых людзей і штурхаюць іх на прарыў польскай мяжы.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы друкуем новы партрэт літаратара, які працягвае творчасьць за кратамі.
Загрузіць яшчэ