Ксіша Ангелава — беларуская мастачка, унучка рэпрэсаванага першага рэктара БНТУ Ніканора Ярашэвіча. Яна іканапісец, а год таму пачала маляваць людзей, якія за сваю грамадзянскую пазыцыю апынуліся ў зьняволеньні. Ужо намалявала 200 партрэтаў.
Менскі гарадзкі суд 11 лістапада не задаволіў пазоў Сьвятланы Гацко да Беларускай чыгункі аб прызнаньні незаконным яе звальненьня і аднаўленьні на працы. «У канцы спытала судзьдзяў, чаму гэтак несправядліва судзяць, дык паўцякалі ад мяне», — расказала Сьвятлана Гацко.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы друкуем новы партрэт літаратара, які працягвае творчасьць за кратамі.
Студэнтам беларускіх ВНУ і супрацоўнікам прадпрыемстваў прапаноўваюць зьбіраць грошы і рэчы для дапамогі мігрантам. Сама дзяржава ў гэты ж час можа на іх прысутнасьці зарабіць.
І мэдыкі, і людзі, якія перахварэлі на каранавірус і пнэўманію, сьцьвярджаюць, што нават ачуняўшы, маюць сур’ёзныя ўскладненьні, непрыемныя адчуваньні, доўга ня могуць аднавіцца. Ці магчыма прайсьці нейкую рэабілітацыю? Колькі гэта каштуе?
10 лістапада Вярхоўны суд зьліквідаваў найстарэйшую грамадзкую арганізацыю Беларусі — ГА «Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне“».
Суд адбыўся 10 лістапада пасьля пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «БНФ „Адраджэньне“».
Суд Савецкага раёну Гомля разглядае крымінальную справу 40-гадовага Яўгена Маркаўца.
Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго затрымалі 30 верасьня ў «справе аб камэнтарах».
Год таму, 12 лістапада 2020 году, пасьля жорсткага пабіцьця памёр Раман Бандарэнка. Увечары 11 лістапада ён выйшаў у свой двор, куды невядомыя прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі «плошчы Перамен». Больш дадому ён не вярнуўся.
Эўракамісія падрыхтавала ўнутраную справаздачу аб сытуацыі на беларуска-польскай мяжы і разьвіцьці мігранцкага крызісу на тэрыторыі Беларусі і сумежных краін-удзельніц ЭЗ. Радыё Свабода прапануе самыя цікавыя моманты закрытага дакумэнту, які трапіў у распараджэньне рэдакцыі.
МУС паведаміла пра затрыманьне мэнэджараў МТЗ і БелАЗ, іх падазраюць у атрыманьні «шматлікіх хабараў». Глядзім, што адбываецца з заводамі.
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі чакае прысуду ў гомельскай турме. Ён напісаў, што «хутка ўжо ашарашаць грамадзкасьць».
Шматдзетную маці затрымалі вясной 2021 году. Яе абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Рэбаз Наджм Хама Саід, курд з Іраку, ужо трэці раз за месяц спрабуе трапіць зь Беларусі ў Польшчу. Пра тое, што адбываецца ў эпіцэнтры памежнага крызісу, ён расказаў у інтэрвію Радыё Свабода са стыхійнага лягеру мігрантаў паблізу ад пункту пропуску Кузьніца — Брузгі.
Грамадзянка Швайцарыі, палітзьняволеная Натальля Хершэ напісала ў лісьце з магілёўскай турмы № 4, што адмысловая камісія па замене пакараньня прызнала, што яна «ня стала на шлях выпраўленьня».
Амаль 4 месяцы, як у офісах праваабарончай арганізацыі «Вясна» адначасова прайшлі ператрусы, а ў кватэрах затрымалі кіраўнікоў праваабарончай арганізацыі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і юрыста Ўладзя Лабковіча. Што цяпер з затрыманымі, у чым іх вінавацяць, ці вядуцца сьледчыя дзеяньні?
Выступаючы з заявамі і камэнтарамі да падзеяў, што разгортваюцца на мяжы Беларусі з Эўрапейскім зьвязам, заходнія палітыкі нярэдка выкарыстоўваюць моцныя эпітэты і выразы.
Жыхар «плошчы Перамен» Яўген, які працуе над кнігай, прысьвечанай падзеям восені 2020 году ля знакамітага муралу, расказаў Свабодзе, якой «плошча Перамен» была год таму і што там адбываецца цяпер.
Загрузіць яшчэ