15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы друкуем новы партрэт літаратара, які працягвае творчасьць за кратамі.
У сярэднім кожны год разьмеркаваньне не адпрацоўваюць каля 2 тысяч выпускнікоў.
65-гадовая жыхарка Рэчыцы Людміла Хлусевіч у верасьні атрымала год і шэсьць месяцаў «хатняй хіміі» за камэнтар «тварь» пад здымкам міліцыянта ў «Одноклассниках».
Беларускі Свабодны тэатар правёў адкрытую рэпэтыцыю новага спэктакля «Gloomy sunday». Ён прысьвечаны падзеям 9 жніўня 2020 году. Акторкі, харэографка, псыхатэрапэўтка падзяліліся ўражаньнямі са Свабодай.
Блогер зь Берасьця Сяргей Пятрухін, асуджаны на 3 гады зьняволеньня, адбывае пакараньне ў калёніі Віцьба-3 пад Віцебскам.
Міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы стаў адной з ключавой тэмаў для праўладных журналістаў і палітыкаў. Мы сабралі для вас некаторыя цытаты з допісаў прапагандыстаў.
Хто вінаваты ў мігранцкім крызісе на беларуска-польскай мяжы? Ці легальна такая колькасьць мігрантаў знаходзіцца ў Беларусі? Ці законна дзейнічаюць памежнікі? Чаму мігранты жывуць у лесе, а не ў адмысловых цэнтрах? Ці ёсьць віна Польшчы ў эскаляцыі напружанасьці?
Польскія мэдыкі валянтэрамі выпраўляюцца ў памежныя раёны, каб лячыць мігрантаў. Палякі, гатовыя дапамагчы іншаземцам, пакідаюць на вокнах зялёныя лямпачкі. Польскія НДА дабіваюцца ад дзяржаўных службоўцаў справядлівага стаўленьня да гэтых людзей.
Актывіста анархісцкага руху судзілі ў Менскім гарадзкім судзе.
9 лістапада ў Варшаве прайшло адкрыцьцё мэдыя-хабу — прасторы для беларускіх журналістаў. Тут яны могуць працаваць, ладзіць мерапрыемствы і сустрэчы.
Апошнія падзеі на мяжы Беларусі з Польшчай і краінамі Балтыі выклікалі думкі, што за міграцыйным крызісам, які арганізаваны рэжымам Лукашэнкі, можа стаяць Крэмль.
Нягледзячы на палітычны крызіс, ВУП Беларусі расьце ў межах 3%. З чым гэта зьвязана?
Беларускі памежнік, які адслужыў 15 гадоў, пракамэнтаваў на просьбу Свабоды дзеяньні сваіх былых калегаў.
Працэс над актывістамі анархісцкага руху Ігарам Аліневічам, Дзьмітрыем Дубоўскім, Сяргеем Раманавым і Дзьмітрыем Разановічам пачнецца 15 лістапада а 10-й раніцы ў Менскім абласным судзе.
Паседжаньне прайшло за паўдня 8 лістапада.
Некалькі чалавек расказалі Свабодзе, што пры спробе прыехаць у Беларусь мелі праблемы з памежнікамі і мытнікамі.
8 лістапада ў Ленінскім раённым судзе Берасьця агучылі прысуды пятай групе абвінавачаных у справе аб «масавых беспарадках» пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі).
Загрузіць яшчэ