Фота прыслалі чытачы сайту Свабоды.
Грамадзкая ініцыятыва dissidentby паведаміла, што 15 лістапада ў Менскім абласным судзе пачнецца разгляд справы анархістаў.
Маці палітвязьня Ягора Дуднікава сустрэлася з сынам ў менскім СІЗА на Валадарскага, упершыню за паўгоду.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы друкуем новы партрэт літаратара, які працягвае творчасьць за кратамі.
Журналіста Радыё Свабода затрымалі дома ў Баранавічах летась 25 чэрвеня. Суд па яго справе дагэтуль ня скончаны.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Ад 3 лістапада мы друкуем партрэты літаратараў, якія працягваюць творчасьць за кратамі.
Улады Беларусі хочуць дапытаць «за генацыд» экс-прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса, але ў свой час адмовіліся зрабіць аналягічны крок на запыт Вільні ў адносінах да ксяндза Юозаса Булькі.
6 лістапада — дзень народзінаў галоўнай рэдактаркі самага папулярнага беларускага інтэрнэт-парталу Марыны Золатавай. Яго Марына сустрэне за кратамі, у СІЗА № 1, дзе яна ўжо паўгода.
Беларускі літаратурны лістапад выглядае як парадзелы восеньскі лес. Аўтары сьцішаюць творчую хаду, выдаўцы запавольваюць друкарскія варштаты. Перадзім’ем у беларускіх недзяржаўных выдавецтвах не заяўлены выхад аніводнае кнігі вершаў.
Падзеі 6 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Жыхар Гомля Алесь часова жыве ў Польшчы. У родны Гомель прыехаў, каб павіншаваць маці з днём нараджэньня. Але апынуўся не на сьвяце — у ізалятары, прычым разам з 20-гадовай дачкой.
Былая менская паштарка Ларыса Танкашкур дамаглася афармленьня пэнсіі за месяцы, якія прабыла пад арыштам у вязьніцы ў Баранавічах. Дзеля гэтага жанчына мусіла напісаць некалькі скаргаў і абыйсьці шэраг чыноўніцкіх кабінэтаў.
Ніколі раней менчукі ня бачылі столькі мігрантаў на вуліцах гораду, як у апошнія некалькі месяцаў. Падрабязьней — у нашым фотарэпартажы.
Як выглядае сытуацыя з каранавірусам у шпіталях і паліклініках: мэдык і пацыент расказалі, з чым ім даводзіцца сутыкацца.
Сяргей да падзей восені 2020 году жыў у Жлобіне. Працаваў у Жлобінскім аддзеле па надзвычайных сытуацыях. Увосень адмовіўся на загад кіраўніцтва здымаць бел-чырвона-белыя сьцягі. Атрымаў спагнаньне, пазьней — звальненьне. Ягоная грамадзянская жонка мае два крымінальныя артыкулы па «палітыцы».
Сем заляў раскажуць, як будавалі Стары замак у Горадні з XII стагодзьдзя, як горад жыў пры крыжаках і Стэфану Баторым. Доступ для наведнікаў адкрыты з 6 лістапада.
31 кастрычніка ў Ларысы Сімаковіч быў апошні працоўны дзень у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Яна выйшла на сцэну, дзе гучаў яе новы твор — космамістэрыя «Край».
Свабода паразмаўляла зь незалежнымі фотарэпартэрамі пра тое, як зьмянілася іх праца за апошні час, пра фотажурналістыку ў новай рэальнасьці і пачуцьцё адказнасьці перад людзьмі, якія з прычыны іх публікацый зазналі перасьлед.
15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменьнікаў у зьняволеньні, Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар абвесьцяць ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёньня мы пачынаем друкаваць партрэты літаратараў, якія працягваюць творчасьць за кратамі.
У Беларусі скасавалі абавязковы масачны рэжым. Імуноляг Барыс Данскі камэнтуе адмену масак ў гандлёвых цэнтрах і транспарце.
Загрузіць яшчэ