Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На хворую на рак пэнсіянэрку, асуджаную да «хіміі», распачалі новую крымінальную справу — за камэнтар «свиная рожа»


Людміла Хлусевіч у Рэчыцкім судзе. 25 чэрвеня 2021 году.
Людміла Хлусевіч у Рэчыцкім судзе. 25 чэрвеня 2021 году.

65-гадовая жыхарка Рэчыцы Людміла Хлусевіч у верасьні атрымала год і шэсьць месяцаў «хатняй хіміі» за камэнтар «тварь» пад здымкам міліцыянта ў «Одноклассниках».

Цяпер яна абскарджвае прысуд у абласным судзе. Пэнсіянэрка сёньня даведалася, што на яе распачалі новую крымінальную справу.

«Зноў — за абразу міліцыянта ў групе ў „Одноклассниках“. Знайшлі, што ў студзені мінулага году напісала там „свиная рожа“. Таксама пад здымкам міліцыянта, але іншага. Я ня ведаю, як я ўсё гэта вытрымаю, бо ў мяне няма ані сіл, ані здароўя», — кажа Людміла.

Яна вэтэран працы з 40-гадовым стажам, ні разу не прыцягвалася ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасьці. Пэнсію атрымлівае невысокую — каля 360 рублёў. Мае праблемы са здароўем, у тым ліку анкалягічнае захворваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG