Сваякі палітвязьняў, мэр Рыгі Мартыньш Стакіс, беларускія музыкі, спартоўцы і блогеры расказалі Свабодзе, што парадавала іх у 2021 годзе і чаго яны б пажадалі беларусам у новым годзе.
Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што Вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.
Падзеі 31 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) разгледзела пытаньні аб сытуацыі на межах Украіны, у тым ліку на памежжы зь Беларусьсю, а таксама на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой.
Беларускія праваабаронцы паведамілі пра прызнаньне палітвязьнямі кіраўніка дэпартамэнту сувязяў з грамадзкасьцю кампаніі A1, аўтара мэму пра памідоры са сьмятанай і жанчыны, затрыманай за жаданьне быць на судзе над палітзьняволенай.
Роўна год таму супрацоўнікі КДБ затрымалі 61-гадовага баранавіцкага актывіста і краязнаўцу, інваліда 2-й групы Ўладзімера Гундара. Жонка Ўладзімера Гундара Алена паведаміла Свабодзе апошнія навіны ад мужа.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін павіншаваў з Новым годам кіраўнікоў 42 дзяржаваў, у тым ліку ЗША і Ватыкану.
Аналітыкі Conflict Intelligence Team (CIT) прыйшлі да высновы, што ў сьнежні канцэнтрацыя расейскіх войскаў ля межаў Украіны і ў акупаваным Расеяй Крыме працягвалася, а агульная колькасьць вайсковай тэхнікі ў гэтых раёнах, «імаверна, перавысіла красавіцкія лічбы».
Пэўныя папулярныя ТГ-каналы пасьля гэтага страцілі сотні тысяч падпісчыкаў, колькасьць чытачоў іншых зьмянілася нязначна.
Зь верасьня 2020 году за кратамі апынуліся сем праваабаронцаў Праваабарончага цэнтру «Вясна», яшчэ некалькі адбываюць адміністрацыйны арышт.
Абвінавачаньне запрасіла па 3 гады для жыхароў Гомля за «масавыя беспарадкі»
Золатава паведаміла, што падрыхтавалася да сьвятаў, Знак пажадаў стаць у Новым годзе шчасьлівым чалавекам, а Бабарыка — ня страчваць веры ў цуды. Як палітвязьні віншуюць беларусаў са сьвятамі.
Мы ўспамінаем асобаў, якія адышлі ў 2021 годзе, пакінуўшы сьлед у літаратуры, мастацтве, палітыцы, грамадзкім жыцьці, у нашай памяці.
Спэктакль суправаджае дабрачынная акцыя ў падтрымку пацярпелых ад рэпрэсіяў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзначаліў ва Ўкраіне адразу тры рэйтынгі.
Кабінэт Міністраў Украіны падоўжыў яшчэ на адзін год дзеяньне сваёй пастановы, згодна зь якой беларусы могуць без рэгістрацыі знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі цягам 180 дзён за год.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю заявіла аб увядзеньні на пяць гадоў мыта памерам 45,14% на пастаўкі ва Ўкраіну драўнянастружкавых плітаў зь Беларусі.
Пра гэта Свабодзе паведаміў бацька палітзьняволенага Аляксандар Знак.
Загрузіць яшчэ