Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы назвалі Зяленскага адначасова Палітыкам, Расчараваньнем і Чалавекам году. У рэйтынг трапілі і беларускія падзеі


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзначаліў ва Ўкраіне адразу тры рэйтынгі.

Згодна з дасьледаваньнем, праведзеным Фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы» і сацыялягічнай службай Цэнтру Разумкова, з 17,3% падтрымкі Ўладзімір Зяленскі стаў «Палітыкам 2021 году», з 45,1% — «Расчараваньнем 2021 году» і з 8,5% — «Чалавекам 2021 году».

У рэйтынгу «Палітык году» другое месца з 8,1% падтрымкі заняў колішні сьпікер Вярхоўнай Рады Дзьмітро Разумкоў, а трэцяе — папярэдні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (8%). Усяго ўкраінцы назвалі

У рэйтынгу «Расчараваньне году» на другое месца пасьля Ўладзіміра Зяленскага выйшаў Пятро Парашэнка (8,5%), а на трэцяе — з трыма адсоткамі лідэр прарасейскай партыі «Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё» Віктар Медзьвядчук, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам паводле падазрэньняў адразу ў некалькіх крымінальных справах.

Другое месца ў рэйтынгу «Чалавек 2021 году» заняў Пятро Парашэнка (3,6%), а трэцяе — Дзьмітро Разумкоў (3,3%).

«Падзеяй 2021 году» з падзеяў у сьвеце 2,5% апытаных украінцаў назвалі міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы, а 1,9% рэспандэнтаў — увогуле падзеі ў Беларусі. У агульным рэйтынгу міжнародных падзеяў гэтыя тэмы займаюць адпаведна 7 і 8 месца. Узначалілі рэйтынг пандэмія каранавірусу (12,1%), выбары новага Фэдэральнага канцлера Нямеччыны (6,6%) і падзеі ў Аўганістане (6,5%).

Дасьледаваньне праводзілі 17-22 сьнежня ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэньнем Крыму і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей. Сацыёлягі апыталі 2 018 рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 18 гадоў. Тэарытычная хібнасьць выбаркі складае 2,3%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG