Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьнямі прызналі аўтара мэму пра памідоры са сьмятанай, супрацоўніка A1 і жанчыну, затрыманую за жаданьне быць на судзе над Залатар


Турма на завулку Акрэсьціна ў Менску
Турма на завулку Акрэсьціна ў Менску

Беларускія праваабаронцы паведамілі пра прызнаньне палітвязьнямі кіраўніка дэпартамэнту сувязяў з грамадзкасьцю кампаніі A1, аўтара мэму пра памідоры са сьмятанай і жанчыны, затрыманай за жаданьне быць на судзе над палітзьняволенай.

Гэта Тацяна Батура, якую затрымалі 15 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе, куды яна хацела трапіць на першы працэс у справе палітзьняволенай Вольгі Залатар. Жанчына пацярпела ад жорсткага абыходжаньня, ёй тройчы запар прысудзілі адміністрацыйны арышт.

Прызнаны палітвязьнем Анатоль Шаўковіч, папулярны дзякуючы сваёй заяве пра любоў да белага і чырвонага колераў у відэароліку МУС. Шалковіча затрымалі 11 лістапада, яго неаднаразова каралі адміністрацыйным арыштам.

І гэта Мікалай Брэдзелеў, затрыманы 10 сьнежня і асуджаны на адміністрацыйны арышт. Яго надалей трымаюць у ізалятары; на сёньня зьвестак пра ягоны працэсуальны статус няма.

На 30 сьнежня ў Беларусі 970 палітвязьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG