Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Людзі не губляюць надзею і веру». Андрэй Краўчанка пра добрае ў 2021-м


Андрэй Краўчанка

Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што Вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.

Сёньня на наша пытаньне адказвае Андрэй Краўчанка.

— Складана адказаць на гэтае пытаньне, бо жывеш успамінамі і рэальнай абстаноўкай, якая цяпер у роднай краіне. Я знаходжуся ўдалечыні ад дома і мне яшчэ складаней знайсьці нейкі радасны момант за ўвесь мінулы год, таму што чытаеш навіны, слухаеш знаёмых аб тым, як невыносна зараз у «БелаРусіі», жывеш і разумееш, якія ж бесчалавечныя людзі ва ўладзе! Я хіба не змагу знайсьці радасных момантаў для сябе, бо ў турмах да гэтага часу сядзіць вельмі шмат невінаватых людзей. Адзіны радасны момант, я лічу, гэта тое, што людзі не губляюць надзею і веру, не перагортваюць старонку, знаходзячыся ў зьняволеньні!

Андрэй Краўчанка — лёгкаатлет, на Алімпіядзе ў Пэкіне (2008) заваяваў срэбны мэдаль у дзесяцібор’і.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG