Пакуль дакладна не вядома, колькі населеных пунктаў на Херсоншчыне вызвалілі ад расейцаў з пачатку контранаступу.
Палітзьняволены Сяргей Ціханоўскі ўжо больш як два гады за кратамі. Яго пакаралі 18 гадамі пазбаўленьня волі. Ціханоўскі адбываў пакараньне ў Магілёве. Але яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў турму ў Жодзіне, якая лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі.
Хроніка вайны ва Ўкраіне: удар па Сарнах з паветра Беларусі, абстрэл Энэргадара перад місіяй МАГАТЭ і атакі на Мікалаеў.
Далучыцца да гэтых «войнаў» зусім нескладана. Дастаткова толькі мець інтэрнэт пад рукой.
Падзеі 29 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі завяршыў расьсьледаваньне справы супраць прызнаных тэрарыстычнай арганізацыяй «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» і перадаў матэрыялы ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба КДБ.
28 жніўня споўнілася б 50 гадоў тэлеапэратару Дзьмітрыю Завадзкаму, беларускаму журналісту, супрацоўніку Грамадзкай расейскай тэлевізіі (ОРТ, цяпер — Першы канал). Ён зьнік 7 ліпеня 2000 году, на той момант яму было 27 гадоў
Сёньняшні наш госьць — Віктар Корбут, гісторык і журналіст зь Менску, які цяпер піша дысэртацыю ў Польшчы. Пагаварылі зь ім аб праблемах беларускай мінуўшчыны, пытаньнях сучаснасьці, беларускай мове як аснове нацыянальнай ідэі незалежнай дзяржавы.
Блогер Марцін Крам вучыўся ў акадэміі МУС і працаваў у беларускай міліцыі. Нядаўна атрымаў розгалас выпадак, калі яго разам зь ягонай дзяўчынай Юліяй пабілі ў Польшчы.
Аляксей Качановіч — навуковец-фізык, у Заграбе жыве зь лістапада 2021 году. Для праекту Свабоды «Новая зямля» ён падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад жыцьця ў Харватыі.
У справе «Рабочага руху», які меўся абараняць правы працоўных, праходзяць чацьвёра супрацоўнікаў «Гродна Азот». Неўзабаве іх пачнуць судзіць. Расказваем пра іх і прыводзім фрагмэнты іхных лістоў зь СІЗА.
Расея ўзмацніла абстрэлы па другі бераг Дняпра ад Запароскай АЭС, але Крэмль ня можа рэалізаваць сваіх плянаў у захопе Ўкраіны. Замежныя выведкі сьцьвярджаюць, што Расеі будзе вельмі цяжка аднавіць вайсковыя страты.
«17 гадоў службы скончаныя. Маё сумленьне чыстае. Міліцыя з народам». Гэты допіс у instagram у жніўні 2020 году зьмяніў жыцьцё Ягора Емяльянава. Пасьля было затрыманьне, Акрэсьціна, крымінальная справа і ўцёкі за мяжу. Свабода пагутарыла з былым міліцыянтам пра ягонае жыцьцё.
21 жніўня беларускі полк «Пагоня» паведаміў, што яго байцы накіраваліся ў зону баявых дзеяньняў, дзе будуць займацца аэравыведкай. Свабода даведалася падрабязнасьці таго, як менавіта беларусы ваююць ва Ўкраіне з дапамогай бесьпілётнікаў і чаму такая дапамога зараз вельмі патрэбная ўкраінцам.
За паўгода ў Беларусі зафіксавана 699 парушэньняў культурных правоў у дачыненьні да дзеячоў культуры. Дзясяткі літаратараў, выдаўцоў, актораў, сьпевакоў мусілі эміграваць з краіны.
400 даляраў з чалавека ў сярэднім каштуе аўтобусны тур у Грузію да Чорнага мора. Адпачынак ля мора ў Турэччыне ці Эгіпце сёлета каштуе ў 2–3 разы даражэй.
ЗША выдзяляюць дапамогу Ўкраіне з разьлікаў, што вайна будзе працяглай.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў паведаміў, што праз два дні пасьля пачатку ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну яму патэлефанаваў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін і перадаў ультыматум міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.
Ва Ўкраіне заявілі аб пераломе ў вайне супраць расейскай агрэсіі. Дзень Незалежнасьці Ўкраіны супаў з паўгодзьдзем ад пачатку поўнамаштабнай расейскай ваеннай агрэсіі.
24 жніўня ўкраіна пад пагрозай новых абстрэлаў і расейскіх атак сьвяткуе Дзень Незалежнасьці.
Загрузіць яшчэ