16 гадоў турмы за «рэйкавую вайну»; загінулі 20 беларусаў і 9000 украінскіх жаўнераў. Асноўныя факты і лічбы 6 месяцаў вайны.
Трэцяя частка падкасту расказвае пра два дні пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году, калі ў Менску і іншых гарадах Беларусі адбываліся самыя жорсткія суткненьні паміж сілавікамі і пратэстоўцамі
Адзіным фігурантам «польскай справы» пад вартай застаецца горадзенскі журналіст Анджэй Пачобут. Неўзабаве пачнецца суд.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея ператварыла анэксаваны ў 2014 годзе Крым у пляцдарм для агрэсіі, тэрыторыю беззаконьня і экалягічнай катастрофы.
Украінская кампанія зь беларускімі інвэстыцыямі «БНК-Україна» праз суд дабілася скасаваньня арышту свайго рахунку ў сувязі з падазрэньнем у фінансаваньні агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы, якія ваявалі ў складзе падразьдзяленьня «Азоў» і ў выведцы, паведамілі, што ў часе расейскага палону іх катавалі, не аказвалі мэдычнай дапамогі, пагражалі фізычнай расправай і расстрэлам.
«Цяпер мы называем гэта «інтравэртным пратэстам».
Асноўныя падзеі расейскай вайны супраць Украіны 23 жніўня: сьвята Дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны, канфэрэнцыя «Крымская плятформа», абстрэлы Расеяй усходу і поўдня Ўкраіны, мабілізацыя на акупаваных Расеяй тэрыторыях, будаўніцтва акупантамі пантоннага моста каля Херсону.
Свабода расказвае гісторыю жыцьця Ксеніі Лебедзевай, пацікавіўшыся ў былых работнікаў БТ, ці сапраўды палітычныя журналісты зьяўляюцца супрацоўнікамі спэцслужбаў.
Пасьля доўгага перапынку Галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валер Залужны заявіў, што з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю загінулі амаль 9 тысяч вайскоўцаў.
«Зьявілася свая „гаспадарка“». Мікола Статкевіч расказаў, як за кратамі гадуе пацукоў.
Улады Ўкраіны заявілі, што Расея на Дзень Дзяржаўнага сьцяга і Дзень Незалежнасьці Ўкраіны, якія адзначаюцца адпаведна 23 і 24 жніўня, рыхтуе інтэнсіўныя артылерыйскія і авіяўдары.
Увечары 20 жніўня пад Масквой выбухнуў аўтамабіль, на якім ехала расейская палітоляг і журналістка Дар’я Платонава, дачка філёзафа Аляксандра Дугіна. Жанчына загінула на месцы, ёй было 30 гадоў.
Палітвязень, журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык працягвае пісаць кранальныя вершы сваім дзецям — 8-гадовай Яніне і 3-гадоваму Мацьвею. Гэтым разам зь верша бацькі дзеці даведаліся пра ажыны.
Сродкі плянуюць сабраць да 1 кастрычніка. Пакуль на магіле славутага беларуса стаіць часовы крыж.
Падзеі 21 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Бой-рэванш паміж баксэрамі Аляксандрам Усікам і Энтані Джошуа пройдзе ў ноч з 20 на 21 жніўня ў горадзе Джыда (Саудаўская Арабія) на арэне King Abdullah Sports City.
Джэфры Найс, галоўны пракурор у справе былога прэзыдэнта Сэрбіі Слабадана Мілошавіча, лічыць, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «дзейнічаў сьвядома» і што суд у гэтай справе павінен быць хуткім.
Паводле зьвестак тэлеграм-канала «ОтВинта», 20 жніўня ў 01:38 борт рэйса TK7968 Анкара — Масква авіякампаніі Turkish Airline не заплянавана сеў у Нацыянальным аэрапорце «Менск».
У акупаваным Расеяй Марыюпалі днём 20 жніўня быў учынены замах на прызначанага расейскімі ваеннымі «мэра» горада Канстанціна Івашчанку.
Загрузіць яшчэ