Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Два гады таму «Ланцуг пакаяньня» ад Курапатаў да Акрэсьціна; гадавіна паразы путчу ў СССР


«Ланцуг пакаяньня» ад Курапатаў да Акрэсьціна. 21 жніўня
«Ланцуг пакаяньня» ад Курапатаў да Акрэсьціна. 21 жніўня

Падзеі 21 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

21 жніўня 1991 году ў СССР пацярпеў паразу жнівеньскі путч: дэлегацыя ГКЧП прыляцела на дачу Міхаіла Гарбачова ў Фарос, Гарбачоў аднавіў сувязь з вонкавым сьветам, адмяніў усе пастановы ГКЧП і прызначыў новых кіраўнікоў сілавых ведамстваў.​

Таксама ў гэты дзень

1928 — у Менску адкрыўся Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сухотаў.

1932 — у Вэнэцыі адбыўся першы міжнародны кінафэстываль.

1937 — у СССР расстралялі лідэраў кампартыі Польшчы.

1941 — у Менску стварылі Беларускую незалежніцкую партыю.

1959 — Гаваі атрымалі статус 50-га штату ЗША. Менш чым праз два гады тут народзіцца Барак Абама.

1968 — войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскага дагавора ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».

1991 — Латвія дэкляравала аднаўленьне сваёй незалежнасьці ад СССР.

1999 — у Сафіі зь пятай спробы падарвалі маўзалей, дзе да 1990 году ляжала цела камуністычнага лідэра Баўгарыі Георгія Дзімітрава.

2020 — увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі сталі ў 13-кілямэтровы «ланцуг пакаяньня».

У гэты дзень нарадзіліся

1874 — Уладзімер Беняшэвіч, беларускі гісторык, публіцыст.

1906 — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік.

1907 — Барыс Кавэрда, антыкамуністычны дзяяч.

1908 — Міхаіл Ельяшэвіч, беларускі фізык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG