Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У акупаваным Марыюпалі ўзарвалася бомба на шляху прызначанага Расеяй «мэра» горада


У акупаваным Расеяй Марыюпалі днём 20 жніўня быў учынены замах на прызначанага расейскімі ваеннымі «мэра» горада Канстанціна Івашчанку.

Першым пра гэта паведаміў карэспандэнт ВГТРК Андрэй Рудэнка, а затым інфармацыю пацьвердзіла неназваная крыніца ТАСС.

Па іх дадзеных, выбуховае прыстасаваньне нібы было закладзена на ўезьдзе ў заапарк, куды ехаў Івашчанка.

«Так, было, усе жывыя, усё ў парадку», — сказаў суразмоўца агенцтва, адказваючы на пытаньне пра замах.

Кіеў напад на Івашчанку пакуль ніяк не камэнтаваў.

У апошнія тыдні ў акупаваных Расеяй рэгіёнах Украіны было зьдзейсьнена адразу некалькі замахаў на чыноўнікаў, якія былі прызначаны на свае пасады расейскімі акупацыйнымі ўладамі.
  • 8 жніўня быў атручаны Ўладзімір Сальда, прызначаны расейцамі кіраўнік «абласной адміністрацыі» Хэрсонскай вобласьці. Ён знаходзіцца ў таксікалягічнай рэанімацыі ў Маскве.
  • У той жа дзень, калі стала вядома аб шпіталізацыі Сальда, на «намесьніка кіраўніка адміністрацыі» акупаванай Новай Кахоўкі Віталя Гуруа быў зьдзейсьнены замах: у яго некалькі разоў стрэлілі невядомыя людзі, Гура загінуў.
  • 12 жніўня ў Мелітопалі быў зьдзейсьнены замах на Алега Шостака: абраны мэр горада Іван Фёдараў назваў яго «рупарам» гаўляйтара [Яўгена] Баліцкага і чалавекам, які адказваў за мэдыйную палітыку. Ён знаходзіцца ў бальніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG