Яніна — адміністратарка тэлеграм-каналу «Карнікі Беларусі» і Youtube-каналу «Дзікае паляваньне». Цяпер яна па-за межамі Беларусі.
Галоўнае ўпраўленьне Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала некалькі тэлефонных размоў расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў акупаваных Херсонскай і Харкаўскай абласьцях, пасьля абвяшчэньня прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным мабілізацыі і псэўдарэфэрэндумаў.
На тэлеканале «Беларусь-1» паказалі ўжо два выпускі перадачы «Героі», адной зь вядоўцаў якой стала Дар’я Лукашэнка. Свабода паглядзела, аб чым гэтая праграма.
Міністэрства замежных спраў Францыі паведаміла, што ва Ўкраіну накіравалася група сьледчых Нацыянальнай жандармэрыі, якія дапамогуць украінскім праваахоўным органам задакумэнтаваць ваенныя злачынствы, учыненыя расейскай арміяй пад Харкавам у Ізюме.
Усё больш краін адмаўляюцца ад эканамічнага супрацоўніцтва з Расеяй з прычыны вайны. Глядзім, ці магчыма такое для Беларусі.
Расейская Злынка разьмешчана за сем кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю, да Навазыбкава ад мяжы кілямэтраў сорак. У гэтых гарадах, як і па ўсёй Расеі, праходзіць мабілізацыя. Свабода паглядзела-пачытала — што адбываецца ў памежных зь Беларусьсю раёнах Расеі.
Жонка асуджанага на 14 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму Міколы Статкевіча Марына Адамовіч расказала, што больш як месяц ня мае ніякай інфармацыі пра мужа.
Аўтарка «Советской Белоруссии» Людміла Гладкая цягам апошніх двух гадоў стала адной з найбольш прыкметных пэрсонаў у дзяржаўнай прапагандзе. Менавіта Гладкая ў свой час стала практыкаваць жанр «журналісцкіх допытаў» затрыманых на маршах за справядлівыя выбары.
Палітзьняволены журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык у сваіх лістах разважае пра амністыю, жартуе, як ягоны пашпарт чакае вызваленьня, і дасылае новыя вершы для сваіх дзетак.
Грамадзянін Украіны Максім Крывоша, які ў ліпені 2020 году захапіў у Луцку аўтобус з двума дзясяткамі пасажыраў, асуджаны на 13 гадоў пазбаўленьня волі.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла 24 верасьня ў Вільні на кніжным фэстывалі Open Books. Яна расказала, што думае пра вайну ва Ўкраіне, рэвалюцыю ў Беларусі і «хваробу» Расеі. Прыводзім некаторыя цытаты зь ейнага выступу.
Сёньняшні наш госьць — патомны гісторык і краязнаўца, калекцыянэр і журналіст з Горадні Алесь Кіркевіч, які расказвае, што ён працягвае рабіць пасьля змушанага пераезду з роднай Горадні ў Беласток.
25 верасьня спаўняецца 60 гадоў Алесю Бяляцкаму. У свой юбілей стваральнік і нязьменны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» знаходзіцца ў СІЗА. 50-гадовы юбілей Алесь таксама сустракаў за кратамі.
Беларусы Аксана і Сяргей (імёны зьмененыя на просьбу герояў) пераехалі ў Бэрлін два месяцы таму. Колькі часу можна шукаць кватэру, чаму беларуская мэдыцына лепшая за нямецкую і якія прадукты таньнейшыя ў Нямеччыне, даведайцеся зь іхнага аповеду ў рамках нашага праекту «Новая зямля».
Эканоміка Беларусі ў студзені — жніўні прасела на 4,9%. Разьбіраемся, з чым гэта зьвязана.
Беларусы напярэдадні «адпраўкі» дзяцей у садок атрымліваюць вялізныя сьпісы неабходнага. Чытачы Свабоды падзяліліся з намі такімі сьпісамі і развагамі — колькі і за што плацяць бацькі ў садках.
Пра тое, што ў галоўным офісе кампаніі-уласьніцы сеткі крамаў бытавой хіміі «Востраў чысьціні» адбываецца ператрус, стала вядома 22 верасьня. Супрацоўнікі ДФР прыйшлі ў офіс фірмы «Ромакс», якой, сярод іншага, належыць сетка.
Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей наведалі Нью-Ёрк, дзе праходзіць сэсія Генэральнай асамблеі ААН, якая сёлета прысьвечаная вайне Расеі супраць Украіны.
У ноч на 22 верасьня стала вядома пра найбольшы за ўвесь час з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну абмен палоннымі. Абмен ажыцьцяўляўся ў розных лякацыях.
У цэнтры Варшавы па адрасе Новы Сьвят, 32 адкрыўся офіс «Беларускага бізнэс-цэнтру», якім беларускія кампаніі могуць бясплатна карыстацца на пачатку сваёй дзейнасьці ў Польшчы.
Загрузіць яшчэ