Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне мужчыну, які два гады таму захапіў у Луцку аўтобус з пасажырамі, асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Грамадзянін Украіны Максім Крывоша, які ў ліпені 2020 году захапіў у Луцку аўтобус з двума дзясяткамі пасажыраў, асуджаны на 13 гадоў пазбаўленьня волі.

Як паведаміў прэсавы цэнтар Службы бясьпекі Ўкраіны, суд прызнаў украінца вінаватым у ажыцьцяўленьні тэрарыстычнага акту, захопе закладнікаў і аўтобуса, незаконным выкарыстаньні зброі і замаху на жыцьцё супрацоўніка праваахоўнага органу.

21 ліпеня 2020 году ў Луцку, цэнтры Валынскай вобласьці Ўкраіны, невядомы чалавек захапіў аўтобус, у якім знаходзілася каля двух дзясяткаў пасажыраў. Мужчына забарыкадаваўся ў аўтобусе і зрабіў некалькі стрэлаў. Празь некалькі гадзін яго затрымалі, ахвяр сярод закладнікаў удалося пазьбегнуць.

Свой учынак злачынца патлумачыў незадаволенасьцю сыстэмай ва Ўкраіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG