Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ведаючы беларусаў, я думаю, гэта скончыцца нейкім выбухам». Сьвятлана Алексіевіч — пра Расею, дыктатараў і вайну ва Ўкраіне. Відэа


Сьвятлана Алексіевіч на кніжным фэстывалі Open Books, Вільня, Літва, 24 верасьня
Сьвятлана Алексіевіч на кніжным фэстывалі Open Books, Вільня, Літва, 24 верасьня

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла 24 верасьня ў Вільні на кніжным фэстывалі Open Books. Яна расказала, што думае пра вайну ва Ўкраіне, рэвалюцыю ў Беларусі і «хваробу» Расеі. Прыводзім некаторыя цытаты зь ейнага выступу.

  • Я зразумела, што чалавека трэба любіць. Гэта мой прынцып.
  • Любая дыктатура — малаадукаванае мерапрыемства.
  • Я была наіўная, калі ў кніжцы «Час second-hand» зрабіла падзагаловак «Канец „чырвонага чалавека“». Гэта не канец. Імпэрыя толькі цяпер сапраўды падае, адыходзіць у гісторыю. Крыві ўжо шмат, але будзе яшчэ больш.
  • Чыя я пісьменьніца? Калі гаварыць шырэй, я савецкая пісьменьніца: і расейская, і беларуская, і ўкраінская. Бо ідэя ахапіла ўсіх людзей. Камуністычная ідэя гаварыла на расейскай мове.
  • Мае кнігі ніколі не становяцца гісторыяй. Таму што расейская гісторыя ўвесь час рухаецца па адным і тым жа коле.
  • Як бы ні хацелі дыктатары, яны ня могуць спыніць час. Дзе Гітлер, дзе Сталін? Час немагчыма спыніць. Тое, што дыктатары стануць мінулым, якое мы будзем праклінаць, няма сумневаў. Іншая рэч, што людзі майго пакаленьня могуць гэтага ня ўбачаць. Але я не сумняваюся ў тым, што гэта адбудзецца.
  • Сама Расея ня справіцца з тым, што ў ёй адбываецца. І даваць візы, не даваць візы — гэта дзіцячыя ўколы. Тут трэба больш капітальна дапамагчы Расеі. Успомніць досьвед 1940-х гадоў у выпадку Нямеччыны. Вельмі хворая Расея. Гэта вельмі цяжкая хвароба.
  • Спачатку трэба, каб перамагла Ўкраіна. Калі пераможа Ўкраіна, трэба будзе дапамагчы прагрэсіўнай частцы расейскага грамадзтва пачаць рух. Я ня ведаю, гэта завецца рэвалюцыяй ці перабудовай жыцьця, як было ў Нямеччыне. Бо сама Расея ня справіцца.
  • Калі вы паедзеце на Палесьсе, то ўбачыце там расейскія танкі, самалёты і пяхоту. Лукашэнка ўжо не вырашае, вырашаюць зусім іншыя людзі. Народ прыніжаны, 50 тысяч чалавек прайшлі праз турмы, кожны дзень працягваюцца арышты. Гэтая гістарычная траўма будзе вельмі доўгай. Але ведаючы беларусаў, я думаю, гэта скончыцца нейкім выбухам. Гэта як спружына: вы яе сьціскаеце, але яна стрэліць.
  • Я б не змагла забіць свайго ворага. Я не хачу коштам крыві дамагацца перамогі. Гэтая перамога ня будзе доўгая. Я ня веру ў сілу крыві.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG