У цэнтры Варшавы па адрасе Новы Сьвят, 32 адкрыўся офіс «Беларускага бізнэс-цэнтру», якім беларускія кампаніі могуць бясплатна карыстацца на пачатку сваёй дзейнасьці ў Польшчы.
З 23 верасьня ўлады Беларусі ўвялі забарону на вываз шэрагу тавараў, у дакумэнце сотні пазыцый, у тым ліку аўтамабілі і смартфоны. Абмежаваньне будзе дзейнічаць да сакавіка.
Эстонія ня мае намеру даваць прытулак расейцам, якія імкнуцца пазьбегнуць мабілізацыі. Раней выдаваць ім гуманітарныя візы адмовілася Латвія. Літва будзе разглядаць заявы «ў індывідуальным парадку». Пра гэта заявілі міністры замежных спраў гэтых краін.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Раніцай 22 верасьня ў Тальяці Самарскай вобласьці загарэліся дзьверы будынку гарадзкой адміністрацыі. Супрацоўнікі Цэнтру «Э», якія прыбылі на месца, знайшлі выкарыстаныя бутэлькі з запальнай сумесьсю.
Абмен прайшоў пры пасярэдніцтве Турэччыны і Саудаўскай Арабіі. Каліноўцаў сярод вызваленых з расейскага палону няма.
Украінскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Сучасні вантажівки» працягвае пастаўляць ва Ўкраіну прадукцыю Менскага трактарнага заводу (МТЗ).
Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Сахашчык, добраахвотнік Васіль «Пацук» Верамейчык і яшчэ адзін вайсковец са сьпісу пазбаўленых званьняў кажуць, што на іх жыцьцё гэта ніяк не паўплывае.
Адразу некалькі прапагандысцкіх пляцовак цягам апошніх дзён пачалі атаку на недзяржаўны сайт Onliner.
21 верасьня 63-гадовы Алег Грузьдзіловіч, якога асудзілі на 1,5 года зьняволеньня, выйшаў на волю з магілёўскай калёніі № 15. Грузьдзіловіч прабыў за кратамі амаль 9 месяцаў.
21 верасьня Ўладзімір Пуцін абвясьціў у Расеі «частковую мабілізацыю», пад якую могуць падпасьці 300 тысяч чалавек. Глядзім, калі мабілізацыю могуць абвясьціць у Беларусі.
Вольга Манкевіч 14 гадоў жыве ў Княстве Андора. Раз-два на год яна езьдзіла ў Беларусь. Апошняя паездка скончылася турмой — яе схапілі за камэнтары ў Instagram. Міліцыя знайшла там «абразы Лукашэнкі» і «распальваньне варожасьці».
Свабода сабрала інфармацыю аб колькасьці баявых самалётаў і верталётаў на ўзбраеньні Ўкраіны з адкрытых крыніц.
За вайной у суседзяў і палітычным крызысам унутры краіны навіны пра каранавірус адышлі на другі плян. Між тым COVID-19 нікуды ня дзеўся, а ў паліклініках актыўна запрацавалі «чырвоныя зоны». Што цяпер адбываецца з каранавірусам, Свабодзе расказалі чытачы.
Ад ранку 21 верасьня, пасьля абвяшчэньня частковай мабілізацыі ў Расеі, назіраецца павялічаны попыт на білеты кампаніі «Белавія» зь Менску.
Блогер, якога пяць гадоў таму Беларусь выдала афіцыйнаму Баку (ААН прызнала гэта незаконным), расказаў Свабодзе, што ў абедзьвюх краінах супраць яго завялі крымінальныя справы.
Падзеі 21 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
У расейскіх пабліках і Telegram-каналах пачалі зьяўляцца паведамленьні пра тое, што, пэўна, Пуцін выступіць заўтра. Афіцыйнага пацьверджаньня няма.
Па назіраньнях ЗША, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рыхтуецца правесьці так званыя рэфэрэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны і аб’явіць мабілізацыю — пра гэта заявіў на брыфінгу 20 верасьня дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джэйкаб Саліван.
Дзяржаўная Дума Расеі ў другім і трэцім чытаньнях прыняла папраўкі ў заканадаўства аб спрошчаным атрыманьні замежнікамі расейскага грамадзянства.
Загрузіць яшчэ