Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беламу дому вядома, што Пуцін можа рыхтавацца да мабілізацыі, —дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы


Па назіраньнях ЗША, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рыхтуецца правесьці так званыя рэфэрэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны і аб’явіць мабілізацыю — пра гэта заявіў на брыфінгу 20 верасьня дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джэйкаб Саліван.

«Пуцін, як падаецца, знаходзіцца на мяжы двух крокаў: па-першае, як мы папярэджвалі на працягу месяцаў, Расея, падобна, рэалізоўвае пляны правесьці фэйкавыя рэфэрэндумы ў кантраляваных рэгіёнах Украіны, і нават у тых, якія яна пакуль не кантралюе, наўпрост парушаючы ўкраінскі сувэрэнітэт», — заявіў ён.

Па словах Салівана, Вашынгтон не прызнае вынікі такога галасаваньня на падкантрольных расейскім вайсковым часткам тэрыторыях Украіны. Ён адзначыў, што Расея спрабуе правесьці так званыя рэфэрэндумы ў адказ на пасьпяховы контранаступ украінскіх войскаў.

«Нам вядома, што прэзыдэнт Пуцін можа рыхтавацца да правядзеньня мабілізацыйных мерапрыемстваў. Як і ягоныя пляны па фэйкавай анэксіі, гэта адлюстроўвае няўдачы Расеі ва Ўкраіне. Ён можа зьвярнуцца да частковай мабілізацыі, прымушаючы яшчэ больш расейцаў удзельнічаць у яго брутальнай вайне ва Ўкраіне, збольшага таму, што ім проста трэба больш асабовага складу і жывой сілы, улічваючы посьпехі Ўкраіны на полі бою», — сказаў дарадца Байдэна.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што паведамленьні пра рэфэрэндумы зьявіліся ўсяго за тры дні да таго, як тыя павінны пачацца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG