Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэсія Генэральнай асамблеі ААН: З кім сустрэліся ў Нью-Ёрку Ціханоўская і Макей. Адной карцінкай


Сьвятлана Ціханоўская і Ўрзуля фон дэр Ляен на Генэральнай асамблеі ААН. Нью-Ёрк, 2022
Сьвятлана Ціханоўская і Ўрзуля фон дэр Ляен на Генэральнай асамблеі ААН. Нью-Ёрк, 2022

Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей наведалі Нью-Ёрк, дзе праходзіць сэсія Генэральнай асамблеі ААН, якая сёлета прысьвечаная вайне Расеі супраць Украіны.

Свабода высьветліла, з кім сустрэліся палітыкі.

Сустрэчы Макея і Ціханоўскай у Нью-Ёрку. Інфаграфіка
Сустрэчы Макея і Ціханоўскай у Нью-Ёрку. Інфаграфіка

Паводле дарадцы Сьвятланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, падчас візыту ў Нью-Ёрк дэмакратычная лідэрка Беларусі сустрэлася з:

  • генэральнай сакратаркай Рады Эўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч;
  • старшынёй Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен;
  • старшынёй Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Маргарэтай Сэдэрфэльт;
  • генэральным сакратаром Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў Люісам Альмагра;
  • міністрамі замежных справаў Эстоніі, Фінляндыі, Швэцыі, Нарвэгіі, Літвы, Аўстрыі, Латвіі, Гішпаніі, Партугаліі, Польшчы;
  • прэзыдэнтамі Польшчы і Літвы;
  • намесьніцай дзяржаўнага сакратара ЗША Узрай Зэя;
  • памочніцай дзяржаўнага сакратара Карэн Донфрыд.

Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей, у сваю чаргу, паводле ягонай прэс-службы, правёў сустрэчы з кіраўнікамі МЗС

  • Сэрбіі,
  • Вэнэсуэлы,
  • Зымбабвэ і
  • дзяржаваў — сяброў АДКБ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG