З дня прэзыдэнцкіх выбараў мінула больш за паўгода. Паводле як праўладных, так і незалежных экспэртаў, Аляксандар Лукашэнка не зьбіраецца аддаваць уладу і рознымі спосабамі спрабуе ўтрымаць свой рэйтынг.
Сяргей Гапон працуе на сусьветна вядомае агенцтва «Франс Прэс» (AFP) і стала жыве ў невялікім Крэве на Горадзеншчыне ўжо паўтара года.
Інвалід 2-й групы Ўладзімер Гундар — адзін з 13 фігурантаў «тэрарыстычнай групоўкі» Мікалая Аўтуховіча, як іх назвалі ўлады Беларусі.
Сьпевака затрымалі 6 студзеня, у яго знайшлі 0,4 г гашышу, у ходзе асабовага вобшуку выявілі яшчэ 0,03 г амфэтаміну, паведаміў Сьледчы камітэт.
За год у Беларусі стала на 383 лекараў-спэцыялістаў менш.
Скасаваны і фэст сучаснага мастацтва Moving Art Festival, грошы за квіткі вяртаюць. Прычыны нядопуску ў памяшканьне невядомыя.
Ён расказвае, чым цяпер рызыкуе рэдакцыя, чаму яму асабіста больш не цікавы спорт і што будзе з краінай далей.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прынялі супольную заяву, у якой патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызваленьня з-пад варты Юліі Бодак і Ігара Банцэра і спыненьня крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да іх.
45,5% беларусаў жывуць менш як на 193 даляры ў месяц. Гэта лічбы афіцыйнай статыстыкі.
У Цэнтральным раённым судзе Менску падышоў да завяршэньня працэс над менскім архітэктарам Вадзімам Дзьмітранком. Яго затрымалі 15 лістапада паблізу «Плошчы перамен» з заплечнікам, у якім нібыта знайшлі самаробны дручок, рагатку, дымавыя шашкі і пэтарды.
Зь дзіцячай тэлепраграмы «Калыханка» звольнілі актораў Алену Гіронак, Сяргея Жбанкова, Эмілію Пранскуце і Вераніку Пляшкевіч. Зь імі не працягнулі кантракты.
Фатографа Сяргея Гапона паінфармавалі пра пачатак праверкі па новым адміністрацыйным артыкуле 24.23 (абноўлены «народны» артыкул 23.34) за тое, што зладзіў сьвяткаваньне Масьленіцы на сваім падворку каля прыватнага дому ў Крэве 14 сакавіка.
Рок-музыка Ігар Банцэр працягвае адмаўляцца ад ежы і вады ў горадзенскім СІЗА. Апошняя інфармацыя ад зьняволенага па стане на 15 сакавіка.
10 гадоў таму ў Сырыі пачаліся мірныя акцыі пратэсту супраць улады прэзыдэнта Башара Асада. Яны сталі прычынай народнага паўстаньня, якое хутка ператварылася ў поўнамаштабную грамадзянскую вайну.
У Гомлі людзям, якіх затрымлівалі на восеньскіх акцыях пратэсту, накіравалі ад пракуратуры «Афіцыйныя папярэджаньні аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства».
Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.
Адзін з самых вядомых журналістаў Горадні Руслан Кулевіч, які спадзяваўся, што з аўтазака яго выцягне старшыня гарвыканкаму, пасьля выбараў зьехаў ад перасьледу ў Латвію
Рок-музыкант і актывіст Ігар Банцэр працягвае адмаўляцца ад ежы і вады ў горадзенскім СІЗА па стане на 13 сакавіка. Ён ня скардзіцца на самаадчуваньне, але слабее.
31-гадовы актывіст АГП Раман Давыдаў рабіў кантралёрам АТК ліцейнай вытворчасьці на «Магілёўліфтмашы». Фармальна зь ім спынілі працоўныя адносіны «па згодзе бакоў», пасьля таго як ён стаў адным з заяўнікаў мітынгу да Дня Волі.
Чарговае паседжаньне па справе Ігара Банцэра, які дзясяты дзень трымае галадоўку ў СІЗА, пачалося ў судзе Ленінскага раёну Горадні 12 сакавіка.
Загрузіць яшчэ