Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Следзтва ў справе сьпевака Цімы Беларускіх завяршылі. Яму пагражае да 5 год зьняволеньня


Ціма Беларускіх, архіўнае фота
Ціма Беларускіх, архіўнае фота

Сьпевака затрымалі 6 студзеня, у яго знайшлі 0,4 г гашышу, у ходзе асабовага вобшуку выявілі яшчэ 0,03 г амфэтаміну, паведаміў Сьледчы камітэт.

Як паведаміў 16 сакавіка Сьледчы камітэт, крымінальную справу супраць Цімы Беларускіх завялі паводле ч. 1 арт. 328 КК РБ — «незаконны абарот наркатычных сродкаў». Пасьля завяршэньня расьсьледаваньня матэрыялы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд.

Пакараньне паводле ч. 1 арт. 328 прадугледжвае абмежаваньне волі да 5 гадоў або пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Цяпер сьпявак не за кратамі, у якасьці меры стрыманьня абралі заклад.

22-гадовага сьпевака Цімафея Марозава, які выступае пад псэўданімам Ціма Беларускіх, затрымалі 6 студзеня, але пра гэта стала вядома толькі 29 студзеня з расейскіх калякрамлёўскіх Telegram-каналаў. Прынамсі некаторы час пасьля затрыманьня сьпявак знаходзіўся дома – запісаў відэа, дзе заяўляў, што зь ім усё нармальна.

Ціма Беларускіх здабыў папулярнасьць у 2018 годзе зь песьняй «Мокрые кроссы», якая стала папулярнай у Расеі і Беларусі, за яе атрымаў шэраг расейскіх узнагародаў. Выдаў два альбомы, шэраг кліпаў і самотнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG