У Злучаных Штатах у панядзелак калегія электараў афіцыйна абярэ новага прэзыдэнта. Паводле вынікаў усенароднага галасаваньня 3 лістапада кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн забясьпечыў сабе галасы 306 электараў, а дзейны прэзыдэнт Дональд Трамп — 232.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі накіравала ліст Генэральнаму дырэктару Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасу Гебрэесусу з нагоды умоў у беларускіх турмах.
Клясык шпіёнскіх раманаў Джон Ле Карэ памёр ад пнэўманіі ў ноч на нядзелю ў шпіталі Корнуэла, на паўднёвым захадзе Вялікай Брытаніі, паведаміла яго сям’я. Яму было 89 гадоў.
Хакеры, падтрыманыя ўладамі замежнай дзяржавы, атрымалі доступ да ўнутранай электроннай перапіскі Міністэрства фінансаў ЗША і фэдэральнага агенцтва, якое займаецца рэгуляваньнем ў галіне тэлекамунікацый, у тым ліку інтэрнэту.
Падзеі 14 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Найважнейшае за 13 сьнежня.
Вялікабрытанія і Эўрапейскі Зьвяз дамовіліся працягнуць перамовы аб умовах брэксыту пасьля заканчэньня ўсталяванага імі крайняга тэрміну ў нядзелю.
У Менску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт, сілавікі не перакрывалі дарогі.
«Людзі з чорнымі душамі» — гэта дакумэнтальны чорна-белы фільм пра Другую ўсясьветную вайну ў Беларусі, зьняты ў 1962 годзе. У фільме расказваецца пра калябарацыяністаў часоў вайны.
На Марш абвінавачваньня выйшлі дзясяткі гарадзенцаў у сваіх мікрараёнах. У цэнтры людзі сабраліся на калядны кірмаш. Некаторых затрымалі.
Нямеччына з 16 сьнежня ўзмоцніць локдаун, бо барацьба з другой хваляй каранавірусу пакуль не прыносіць жаданых вынікаў. Аб гэтым заявіла 13 сьнежня канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.
У размове са Свабодай жанчына кажа, што падрыхтавала для судзьдзі выступ на 5 старонках.
Міністэрства абароны Азэрбайджану паведаміла аб правядзеньні антытэрарыстычнай апэрацыі ў раёне Гадруту, які азэрбайджанскія сілы «вызвалілі ад акупацыі» падчас ваенных дзеяньняў увосень сёлета.
Працягваем нашу рубрыку «Цытаты, якія дапамагаюць жыць».
Палітвязень Зьміцер Казлоў (блогер Шэры кот), якога трымаюць у менскім СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, перадаў, што ў ягонай справе «ўсё пакуль ціха, няма ніякага руху».
Улада лічыць, што ён «не падтрымліваў у належным стане вонкавы выгляд жылога дома». «Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сымбаль Хрыста, чысьціні і пралітай Хрыстом крыві за нас», — кажа на гэта Міхаіл Русак.
Эўрапейская камісія 11 сьнежня прыняла пакет дапамогі ў 24 млн эўраў, які прынясе непасрэдную карысьць беларускаму насельніцтву, у прыватнасьці грамадзянскай супольнасьці, моладзі, малым і сярэднім прадпрыемствам, і палепшыць патэнцыял галіны аховы здароўя.
Загрузіць яшчэ