Прысуд Ціханоўскаму 14 сьнежня агучылі ў яго родным Гомлі.
Скончыўся адзін з самых доўгіх і самых закрытых палітычных судовых працэсаў у Беларусі. Справа Ігара Лосіка, Міколы Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзьмітрыя Папова завяршылася велізарнымі турэмнымі прысудамі.
Пасьля агучваньня выраку журналісту Свабоды Ігару Лосіку ягоная жонка Дар'я Лосік зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі.
Палітвязьняў Ігара Лосіка, Дзьмітрыя Папова, Арцёма Сакава, Міколу Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і Ўладзімера Цыгановіча судзілі ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА-3.
Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што Вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.
Падзеі 14 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пра гэта кажуць у Праваабарончым цэнтры «Вясна» і ў ініцыятыве «Честные люди».
А1 — першы беларускі сотавы апэратар, які працуе ў стандарце GSM, буйны пастаўшчык інтэрнэт-паслуг. Усе яе акцыі належаць аўстрыйскай кампаніі А1 Telekom Austria Group
Гэты судовы працэс можа стаць ня толькі адным з самых доўгіх у гісторыі Беларусі, але і адным з самых закрытых.
Саша і Дзіма вырасьлі ў дзіцячым доме ў Беларусі. Летам 2020-га абодва ўдзельнічалі ў пратэстах, хоць ім яшчэ не было 18-ці. На іх завялі крымінальную справу. Дзіма ня вытрымаў ціску сьледчага і скончыў жыцьцё самагубствам. Саша вырашыў уцячы зь Беларусі і пачаць жыцьцё наноў.
Праваабаронца Леанід Судаленка цяпер у гомельскім СІЗА. Ён чакае апэляцыі ў абласным судзе, бо ня згодны з прысудам — тры гады калёніі за «масавыя беспарадкі».
Лукашэнка прызначыў новым кіраўніком Цэнтравыбаркаму міністра адукацыі і лідэра праўладнай Кампартыі Ігара Карпенку. Свабода сабрала факты і інфармацыю пра ўчынкі Карпенкі, якімі ён запомніўся на сваіх ранейшых пасадах.
23 лістапада з калёніі ў Глыбокім вызваліўся палітвязень Аляксей Раманаў. Ён інвалід другой групы, мае анкалягічнае захворваньне. Да калёніі ён атрымліваў пэнсію па інваліднасьці. Цяпер яе не даюць, бо не прыйшлі дакумэнты з калёніі.
Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.
Палітзьняволенай Стасі Міронцавай крыкнулі з суседняй камэры, што атрымалі паштоўку зь яе малюнкам. Валянтэрка праекту «Вольныя паштоўкі» расказала, як сьвежыя ідэі і падыходы новай ініцыятывы дапамагаюць палітвязьням і іх сем’ям перажыць цяжкія часы.
10 сьнежня споўнілася 73 гады з моманту прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. З гэтай нагоды ў цэнтры Варшавы сёньня адбылася акцыя ў падтрымку палітзьняволеных, арганізаваная праваабарончым Цэнтрам «Вясна» і Беларускім Домам.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля правёў разгляд крымінальнай справы ў будынку міліцыі. Прысутнічаць на судзе выклікалі позвамі тых, хто трапляўся на пратэстах. Гэта назвалі «прафіляктычнай работай».
«Мы ўжо ў Кіеве», — паведаміў Дзяніс Урбановіч пра сябе і Віталя Трыгубава, разам зь якім перабраўся ва Ўкраіну. Расказаць больш падрабязна пра тое, як гэта ўдалося зрабіць, Дзяніс адмовіўся, спаслаўшыся на меркаваньні бясьпекі.
Украінская кампанія «Агророзквіт» (даччыная кампанія Беларускай калійнай кампаніі ва Ўкраіне), нягледзячы на санкцыі, уведзеныя США 2 сьнежня , працягвае пастаўкі беларускіх калійных угнаеньняў.
Паводле апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» (Кіеў), Беларусь лічаць варожай 48 адсоткаў апытаных украінцаў (у красавіку 2021-га такіх грамадзян было 22%).
Загрузіць яшчэ