Асноўныя вынікі апытаньня
- Беларусы вельмі напалоханыя вайной ва Ўкраіне. Абсалютная большасьць рэспандэнтаў (98%) лічыць, што ўдзел у гэтай вайне — катастрофа для Беларусі.
- Большасьць рэспандэнтаў супраць непасрэднага ўдзелу беларускіх салдат у ваенных дзеяньнях.
- Для апытанай аўдыторыі мабілізацыя і прызыў на тэрміновую службу можа стаць падставай выступіць з адкрытым пратэстам (58-59%).
- Большасьць апытаных (78%) адчуваюць адказнасьць за дзеяньні ўладаў Беларусі ў адносінах да Ўкраіны і называюць тое, што адбываецца, агрэсіяй Расеі супраць Украіны з удзелам Беларусі.
- 77% рэспандэнтаў не сутыкаліся з нэгатыўным стаўленьнем да сябе з прычыны вайны ва Ўкраіне.
- Беларусы сымпатызуюць прэзыдэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму. Пераважная большасьць рэспандэнтаў (95%) глядзела зварот Уладзіміра Зяленскага да беларусаў, і 90% падтрымліваюць яго дзеяньні.