Зяленскі: Расея мусіць вывучыць словы «рэпарацыі і кантрыбуцыі»

Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія ўтрымлівае ўсе лініі абароны.

«У ніводным стратэгічным кірунку вораг ня мае посьпеху. Яны прыгнечаныя і асуджаныя», — заявіў Уладзімр Зяленскі.

Украінскі прэзыдэнт дадаў, што ў Харкаве Расея спрабавала зьнішчыць адзін з найстарэйшых помнікаў праваслаўя — Усьпенскі сабор, у якім хаваліся цывільныя грамадзяне.

«Мы гаворым Расеі: вучыце слова „рэпарацыі“ і „кантрыбуцыі“. Вы кампэнсуеце ўсё, што зрабілі супраць нашай дзяржавы і супраць кожнага ўкраінца ў поўным аб’ёме, а тых, хто загінуў, мы не забудзем».

Уладзімір Зяленскі падкрэсьліў, што Ўкраіна адновіць усе цэрквы, гарады, будынкі і вуліцы, зьнішчаныя ракетнымі і авіяцыйнымі ўдарамі расейскіх войскаў. Ён таксама дадаў, што нягледзячы на вайну, урад выплочвае грамадзянам пэнсіі і іншыя сацыяльныя выплаты.

«Мы перажылі ў сваёй гісторыі і на сваёй роднай зямлі дзьве ўсясьветныя вайны, тры галадаморы, галакост, Бабін Яр, вялікі тэрор, выбух Чарнобылю, акупацыю Крыму і вайну на ўсходзе нашай дзяржавы. У нас няма велічэзнай тэрыторыі ад акіяну і да акіяну, няма ядзернай зброі, мы не запаўняем усясьветны рынак нафтай і газам, але ў нас ёсьць нашы людзі і наша зямля, і менавіта за гэта мы змагаемся».

Украінскі прэзыдэнт таксама заклікаў Расеі ісьці абараняць расейскамоўных на сваёй тэрыторыі. «Іх у вас шмат. 150 мільёнаў».

​
XS
SM
MD
LG