Як паведамляе РБК, гэтыя патрабаваньні наступныя:
- «Крым — тэма, якая не абмяркоўваецца. Крым — гэта частка Расеі»;
- прызнаньне «Данецкай, Луганскай народных рэспублік» у межах Данецкай і Луганскай абласцей;
- «Дэмілітарызацыя, якая павінна мець парамэтры. Іх яшчэ трэба ўзгадніць. Там не павінна быць увогуле ніякіх узбраеньняў, якія могуць пагражаць бясьпецы Расейскай Фэдэрацыі»;
- «Дэнацыфікацыя. Гэтак жа, як фашысцкая Нямеччына была паддадзеная такой працэдуры».
Паведамляецца таксама, што расейская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мядзінскага, памочніка прэзыдэнта Расеі, прыбыла да месца перамоваў з украінскім бокам у раёне Белавескай пушчы.
Мядзінскі адзначыў, што на другім раўндзе расейска-ўкраінскіх перамоваў сярод іншага будзе абмяркоўвацца спыненьне агню.