Украіна ўпершыню адрэагавала на відэа, якое распаўсюдзілася ў інтэрнэце, зь меркаваным расстрэлам расейскіх ваеннапалонных. На форуме па бясьпецы ў канадзкім Галіфаксе віцэ-прэм’ер Украіны Вольга Стэфанішына заявіла, што ўлады краіны будуць расьсьледаваць падзею, якая трапіла на відэазапісы.