Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аб'яднаным пераходным кабінэце расказалі пра прыярытэтны сьпіс палітзьняволеных для вызваленьня


Падчас прэс-канфэрэнцыі Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў Варшаве 23 студзеня 2023
Падчас прэс-канфэрэнцыі Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў Варшаве 23 студзеня 2023

Сьпісы палітзьняволеных, якія патрабуюць вызваленьня ў першую чаргу, ёсьць. Пра гэта паведаміў Валер Кавалеўскі, адказны ў Аб’яднаным пераходным кабінэце за замежныя справы.

«Ёсьць вялікая колькасьць жанчын сярод палітзьняволеных, ёсьць непаўнагадовыя, хворыя, людзі зь інваліднасьцю. Тым ня менш, вельмі важна разумець, што такія перамовы калі і вядуцца, яны праходзяць вельмі і вельмі закрыта», — адзначыў Валер Кавалеўскі на сустрэчы беларусаў Варшавы зь сябрамі АПК 23 студзеня.

«І калі мы бачым, што кагосьці вызвалілі, паверце, гэта не адбываецца проста так. Гэта вынік пэўных дамоўленасьцяў. І пра каго вядуцца перамовы, мы не даведваемся адразу, можа прайсьці вельмі працяглы час. Могуць прайсьці гады, пакуль мы даведаемся, хто насамрэч спрычыніўся да гэтага. Менавіта таму, што гэта вельмі рызыкоўная справа, у першую чаргу рэпутацыйна.

Таму даруйце, мы ня можам называць, хто ўдзельнічае ў гэтых працэсах, якія краіны, якія структуры, якія асобы гэта робяць. Але, тым ня менш, мы шукаем такія магчымасьці», — запэўніў Валер Кавалеўскі.

На ўдакладняючае пытаньне Радыё Свабода, хто складае сьпісы палітзьняволеных, якіх у першую чаргу неабходна вызваліць, якія ёсьць прыярытэты, Кавалеўскі адказаў, што гэта праца з праваабаронцамі, сваякамі палітзьняволеных, гуманітарнымі арганізацыямі.

«У першую чаргу, гаворка ідзе пра жанчын, непаўнагадовых, тых людзей, якія хварэюць — тут найперш улічваюцца цалкам аб’ектыўныя прычыны і крытэры», — запэўніў Валер Кавалеўскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG