Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятаслаў Вакарчук пра арышты ў Беларусі за ягоную песьню


Мэрыем Герасіменка, Сьвятаслаў Вакарчук (каляж)
Мэрыем Герасіменка, Сьвятаслаў Вакарчук (каляж)

Лідэр гурту «Океан Эльзи» Сьвятаслаў Вакарчук пракамэнтаваў Свабодзе арышт сьпявачкі Мэрыем Герасіменкі, якой прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за выкананьне песьні «Обійми».

«Я проста шчыра жадаю Мэрыем з годнасьцю прайсьці ўсе выпрабаваньні. Я ўпэўнены, што рана ці позна беларускі народ атрымае тую свабоду годнасьці».

«Гісторыя, на жаль, паўтараецца, і паўтараецца ў нэгатыўным кантэксьце. Калісьці нацысты ў Нямеччыне ўжо забаранялі выставы, палілі кніжкі або арыштоўвалі за вальналюбства інтэлектуалаў і мастакоў, якія жылі ў 20–40-х гадах у нямецкім Трэцім райху. Гэтае ж самае рабіў Савецкі Саюз за часы Сталіна і пазьней. Вы памятаеце, што за незаконныя песьні і кніжкі і гэтак далей можна было трапіць у турму. Зараз, на жаль, тыя ж самыя практыкі працягвае выкарыстоўваць суседняя з намі краіна».

«Украіна сёньня ваюе за сваю незалежнасьць, за сваю свабоду і за будучыню ўсёй вольнай Эўропы. Мы сканцэнтраваныя на барацьбе з ворагам, і мы дзейнічаем так, як трэба дзейнічаць для таго, каб перамагчы ворага. У тым ліку мы добра ўсьведамляем, што з тэрыторыі суседняй Беларусі Расея, хоча гэтага беларускі народ ці ня хоча, робіць акты агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны. Я ня думаю, што цяпер час гаварыць пра маральны бок нашых адносін, бо нам трэба выйграць вайну, а пасьля мы вернемся да пытаньня маральных адносін паміж народамі».

  • 28-гадовую сьпявачку Мэрыем Герасіменку затрымалі пасьля канцэрту на тэрасе менскага бару «Банки-бутылки» на вуліцы Зыбіцкай у пачатку жніўня. На канцэрце Мэрыем Гера (творчы псэўданім) сьпявала песьню ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» «Обійми».
  • Пасьля затрыманьня сьпявачку двойчы асудзілі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкула, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак).
  • 20 студзеня 2023 стала вядома, што Герасіменку асудзілі на тры гады «хатняй хіміі».
  • Сьледам за Герасіменкай сілавікі затрымалі і ўладальніка бара «Банки-бутылки» Андрэя Жука разам з жонкай Марыяй. Іх таксама абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК. Суд над імі прызначаны на 31 студзеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG