Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Запасны аэрадром»? Што Лукашэнка шукае ў Зымбабвэ і Эміратах


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка пакінуў сёньня Менск. У найбліжэйшыя дні ён наведае Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Зымбабвэ. Чаму менавіта гэтыя краіны, якія і блізка не набліжаюцца да асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі?

Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае Аляксей Карпека зь Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру.

Летась таваразварот паміж Беларусьсю і ААЭ склаў 79,9 млн даляраў. Таваразварот паміж Беларусьсю і Зымбабвэ — 25 млн даляраў. Афіцыйна паведамляецца, што асноўныя артыкулы экспарту ў Эміраты — прадукцыя нафтахіміі, грузавыя аўтамабілі, харчовыя прадукты. У Зымбабвэ — сельгастэхніка, машыны і мэханізмы. Але гэтыя краіны найчасьцей згадваюцца, калі гаворка ідзе пра інтарэсы атачэньня Лукашэнкі па-за Беларусьсю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG