Улады Беларусі анулююць пашпарты палітвязьняў, якіх пасьля вызваленьня выправадзілі з радзімы. Ідзецца пра людзей, прымусова вывезеных за мяжу ў верасьні і сьнежні 2026 году.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў 82-гадовага Дэні Сасу-Нгесо з пераабраньнем на пасаду прэзыдэнта Конга.
Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт інтэрнэт-партала брытанскай мэдыякарпарацыі BBC.
Дзясяты дзень запар на мэтэастанцыях Беларусі абнаўляюцца тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.
Былы кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук падзякаваў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) за падтрымку падчас зьняволеньня і заклікаў працягваць дапамогу беларускім прафсаюзным актывістам, якія застаюцца за кратамі.
Працягваецца імклівае скарачэньне колькасьці жыхароў Беларусі.
Да Лукашэнкі праз «ЦікТок» зьвярнуліся з просьбай адмяніць рашэньне Менскага гарвыканкама ліквідаваць фонд дапамогі анкахворым дзецям.
100 раней затрыманых грузавых аўтамабіляў вернуты з Беларусі ў Літву, паведамляе LRT са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Elta.
У Гомлі навучэнец каледжа ўдарыў нажом аднагрупніка, раненне стала смяротным, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.
Пра падзеньне сьведчаць сьвежыя зьвесткі Белстату.
Колішні старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Субоцін прызначаны чальцом калегіі (міністрам) тэхнічнага рэгуляваньня Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК).
За мінулыя суткі, 20 сакавіка, Літва спыніла 18 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, паводле зьвестак літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў 19 сакавіка, што «спрабаваў пераканаць» спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла, што «трэба быць вельмі асьцярожнымі, размаўляючы з дыктатарам Беларусі».
Улады ў Менску не падтрымалі заклікаў вызваліць палітвязьняў, спыніць перасьлед апазыцыі, ціск на СМІ і іншыя рэпрэсіі.
За 2025 год у Беларусі было разьмінавана каля 520 дронаў, кожны трэці — баявы, заявіў намесьнік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў.
У спэцыяльных падразьдзелах служаць 35% усіх байцоў унутраных войскаў МУС, заявіў у інтэрвію дзяржаўным СМІ намесьнік міністра ўнутраных справаў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
Акрамя таго, пагадненьне з Расеяй працягвае залучэньне Беларусі ў выгадныя для РФ структуры, канстатаваў у сваёй справаздачы амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW).
15 сакавіка Латвія перадухіліла 15 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу зь беларускай тэрыторыі.
На базе вайсковай частцы 3310 «адбыліся тактыка-спэцыяльныя заняткі з удзелам вайскоўцаў часткі і супрацоўнікаў АМАП УУС Менаблвыканкама па пошуку і зьнішчэньні дывэрсыйна-выведных групаў і незаконных узброеных фармаваньняў», паведамляецца ў тэлеграм-канале ўнутраных войскаў.
Пяты дзень запар у Беларусі абнаўляюцца тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.
Загрузіць яшчэ