Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыну і Магілёўшчыну ідуць навальніцы, залевы і град: абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У дзьвюх абласьцях Беларусі на 12 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі праз непагадзь, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Гаворка аб Віцебскай і Магілёўскай абласьцях.

Са спасылкай на Белгідрамэт паведамляецца, што з 13 да 19 гадзін у гэтых рэгіёнах чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, у асобных раёнах град.

«Неспрыяльныя з’явы захаваюцца да 23 гадзін», — адзначае ведамства.

МНС традыцыйна заклікала грамадзян і кіраўнікоў арганізацый прыняць меры засьцярогі ў сувязі з непагаддзю.

Раней 12 ліпеня МНС паведаміла пра «фактары небясьпекі» ў сувязі з непагаддзю. Ведамства папярэдзіла, што магчымыя «пашкоджаньні (абрывы) ліній сувязі і электраперадач, адключэньне электрычных падстанцый, электраэнэргіі ў населеных пунктах, узьнікненьня лясных пажараў».

Таксама не выключаныя «пажары ў жылых і вытворчых будынках, зьніжэньне бачнасьці, цяжкасьць руху транспарту, павелічэньне верагоднасьці дарожна-транспартных здарэньняў, падтапленьне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэньня».

Адзначалася, што 12 ліпеня ў Беларусі будзе воблачна з праясьненьнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У дзённыя гадзіны месцамі па паўночным усходзе моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпэратура паветра — 18–24 градусаў, у паўночных раёнах — да 26.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG