Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 25 чэрвеня. МУС аб’явіла Асацыяцыю беларусаў у Амэрыцы «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Адна з акцый Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы
Адна з акцый Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы

25 чэрвеня МУС Беларусі ўнесла Арганізацыю «ABA Together (Association of Belarusians in America)» ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў».

Сьцьвярджаецца, што да «фармаваньня» датычныя 17 чалавек:

  1. Марыя Астапенка
  2. Таццяна Астапенка
  3. Эмілія Баркоўская-Сцепанчук
  4. Вольга Бромэн
  5. Антон Бялянскі
  6. Філіп Гаўрышаў
  7. Яўген Ждановіч
  8. Анжаліка Зайцава
  9. Глеб Івашкевіч
  10. Кацярына Маліеўская
  11. Віталь Самсонаў
  12. Артур Сянько
  13. Вольга Шалыга
  14. Сяргей Шалыга
  15. Ганна Шарко
  16. Марыя Яфімава
  17. Аляксандр Янкоўскі

У сьпісе прыводзяцца інтэрнэт-рэсурсы, на думку МУС, зьвязаныя з абʼяднаньнем.

Асацыяцыя стала 373-й «экстрэмісцкай» супольнасьцю ў пераліку, які вядзецца зь верасьня 2021 году, піша «Позірк».

Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы — некамэрцыйная арганізацыя, якая абʼядноўвае беларусаў ЗША.

Як адзначаецца на сайце арганізацыі, яе місія палягае ў тым, каб

  • прасоўваць веды пра беларусаў Амэрыкі і беларуска-амэрыканскую супольнасьць, яе гісторыю, дасягненьні і ўнёсак у разьвіцьцё грамадзтва;
  • прадстаўляць беларуска-амэрыканскую супольнасьць перад народам і ўрадам ЗША;
  • садзейнічаць захаваньню беларускай супольнасьцю ЗША сваёй спадчыны, культуры і мовы;
  • падтрымліваць Беларусь у яе імкненьні да пабудовы моцнай грамадзянскай супольнасьці і ажыцьцяўленьня эканамічных, культурных і сацыяльных пераўтварэньняў.
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG