У Кіеве 25 сакавіка адбудзецца «рэгіянальны форум бясьпекі «Шлях да Свабоды», паведаміў Аб’яднаны пераходны кабінэт, адзін з арганізатараў падзеі.
З моманту пачатку баявых дзеяньняў на Блізкім Усходзе нацыянальная авіякампанія «Белавія» выканала 11 вывазных рэйсаў і вярнула ў Беларусь 2.360 чалавек, паведамляе яе прэс-служба.
Вэтэраны групы «Альфа» Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі займаюць кіроўныя пасады ў расейскім сакрэтным спэцпадразьдзяленьні «Центр 795», «зьвязаным з палітычнымі забойствамі за мяжой», вынікае з апублікаванага расьсьледаваньня The Insider.
На Канфэрэнцыі ААН па раззбраеньні прадстаўніца МЗС Беларусі Ларыса Бельская патлумачыла абвешчанае раней разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі «крызісам бясьпекі» і «напружанасьцю».
Раней улады Польшчы абвясьцілі яго ў вышук паводле падазрэньняў у «зьдзяйсьненьні злачынстваў у складзе арганізаванай злачыннай групы, чальцы якой дзейнічалі на шкоду судзьдзям агульных судоў».
Афіцыйны Менск ня бачыць рэакцыі заходніх краін на вызваленьне палітвязьняў, вынікае з заявы міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова 9 сакавіка на дзяржаўным тэлебачаньні.
Ад імя «суайчыньнікаў і сябе асабіста» Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хасейні Хамэнэі з абраньнем на пасаду вярхоўнага лідэра і кіраўніка Ірана.
Інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны(так ўлады Беларусі называюць Другую сусьветную вайну на тэрыторыі Беларусі — РС), «асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях да 3 верасьня 1945 года» выплацяць па 5 тысяч рублёў.
Менскі гарадзкі суд асудзіў журналіста Паўла Дабравольскага на 9 гадоў пазбаўленьня волі з утрыманьнем у папраўчай калёніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Узровень беспрацоўя сярод жаночага насельніцтва ў Беларусі складае 2,2%, у мужчын — 2,9%. Такія зьвесткі прывяла на прэс-канфэрэнцыі 5 сакавіка намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава.
З патрабаваньнем да ўладаў Беларусі неадкладна вызваліць былых кіраўнікоў баранавіцкага незалежнага парталу навін bar24.by (раней незалежная газэта і сайт Intex-Press) Уладзімера Янукевіча і Андрэя Пакаленку выступіў Камітэт абароны журналістаў (CPJ).
Парушэньні ў працы аўташкол выявілі ў Магілёўскай вобласьці, паведаміла прэс-служба Генпракуратуры Беларусі.
Аб плянах супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі на 2026-2027 гады аб’явіла Рада Эўропы, паведамляе Позірк.
Зьявіўся адказ уладаў Беларусі на разгляд звароту праваабарончых арганізацый пра ўзмацненьне мандату спэцдакладчыка ААН па краіне.
З заклікам прадоўжыць і ўзмацніць мандаты спэцдакладчыка ААН па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і профільнай Групы незалежных экспэртаў выступілі 17 праваабарончых арганізацый.
Беларускія ўлады лічаць разьмяшчэньне «Арэшніка» адказам на зьнешнія пагрозы.
Амбасада Беларусі ў Ізраілі паведаміла аб павелічэньні колькасьці адмоў беларускім грамадзянам ва ўезьдзе на тэрыторыю Ізраіля і рэкамэндавала, якія крокі трэба зрабіць пры плянаваньні паездак.
Указ № 67 «Аб звальненьні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзэрве» падпісаў 23 лютага Аляксандр Лукашэнка.
Раней Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову, у адпаведнасьці з якой беларуская амбасада ў Амане мае быць адкрытая да 1 студзеня 2027 году.
Загрузіць яшчэ