Будаўніцтва «яшчэ аднаго цэлюлёзнага камбінату» ў сувязі з тым, што прамысловасьць «ня цалкам выкарыстоўвае лес і драўніну», разглядаецца як адзін са стратэгічных праектаў разам са здабычай базальтаў і ўзьвядзеньнем другой атамнай электрастанцыі, заявіў у праграме «Галоўны этэр» на тэлеканале «Беларусь-1» міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў, яго словы прыводзіць «Позірк».
Паводле Чарвякрва, з цэлюлёзы можна вырабляць «ня толькі паперу, упакоўку», з базальтаў — «атрымліваць матэрыялы і выкарыстоўваць іх у будаўніцтве, аўтамабілебудаваньні».
Як заявіў Чарвякоў, для запуску інвэстыцыйнага цыклю ў эканоміцы неабходна выйсьці на ўзровень інвэстыцый «каля 20% да ВУП», у сувязі з чым «нашы тэмпы росту ў гэтым годзе павінны быць ня менш за 122%».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусь у лідэрах інвэстыцыйнага антырэйтынгу. Адзін з фактараў — прысутнасьць расейскіх войскаўКіраўнік Мінэканомікі спадзяецца, што падрыхтаваны праект закону аб інвэстыцыях прыме Палата прадстаўнікоў.
«Прапануецца стабілізацыйная агаворка: на працягу пяці гадоў ня будуць мяняцца падатковыя ўмовы», — такія ўмовы дзяржава зьбіраецца стварыць для інвэстараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рост заробкаў у Беларусі ў апошнія месяцы паскарае інфляцыю, — Эўразійскі банк разьвіцьцяТаксама пры пасьпяховай рэалізацыі праекту даецца магчымасьць 5 гадоў не плаціць падатаку на прыбытак. Як абяцае дзяржава, калі інвэстар укладае рэсурсы ў інфраструктуру, то яму кампэнсуюць затраты.
Паводле зьвестак Белстату, за 9 месяцаў 2023 году аб’ём інвэстыцый у асноўны капітал склаў 111,9% да аналягічнага леташняга пэрыяду.
У кастрычніку ў Беларусі выдалі ліцэнзію на эксплюатацыю другога блёку Астравецкай АЭС. Варта адзначыць, што зь першым блёкам было нямала праблем, на ім неаднаразова праводзілі рамонты, тыя зацягваліся, што не дазваляла выкарыстоўваць АЭС на поўную магутнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
МНС выдала ліцэнзію на прамысловую эксплюатацыю другога блёку БелАЭС