12 студзеня ў 19:57 першы энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі вывелі на намінальны ўзровень магутнасьці.
Цеплавая магутнасьць блёку складае 3200 МВт, электрычная магутнасьць — 1170 МВт, паведамілі ў Белэнэрга. На гэтым узроўні ў адпаведнасьці з праграмай этапу досьледна-прамысловай эксплюатацыі працягнуцца статычныя і дынамічныя выпрабаваньні.
Пасьля іх пасьпяховага завяршэньня цягам 15 дзён правядуць комплекснае апрабаваньне абсталяваньня і сыстэмаў энэргаблёку на намінальнай магутнасьці. У прамысловую эксплюатацыю энэргаблёк у вызначаным парадку будзе прымаць адмысловая камісія, гэта адбудзецца пасьля завяршэньня ўсіх выпрабаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міністар энэргетыкі Літвы абвінаваціў Латвію ў куплі энэргіі з Астравецкай АЭСГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Да 25% энэргіі зь першага энэргаблёку беларускай АЭС». Колькі энэргіі Ўкраіна купляе ў Беларусі