Вераніка Цапкала зьехала зь Беларусі

Вераніка Цапкала ў Менску, 6 жніўня

Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў Валер Цапкала паведаміў «Інтэрфаксу» 9 жніўня, што яго жонка Вераніка Цапкала пакінула Беларусь.

Паводле Валера Цапкалы, яго жонка зьехала, бо баялася крымінальнага перасьледу. Сам ён зьехаў разам зь дзецьмі 24 ліпеня — спачатку ў Маскву, затым у Кіеў і Варшаву, ладзіць «тур» з сустрэчамі зь беларускай дыяспарай.

У штабе Віктара Бабарыкі (які, як і штаб Цапкалы, падтрымаў Ціханоўскую) пацьвердзілі: Вераніка Цапкала зьехала, яна ў Маскве, будзе галасаваць там.

Вераніка Цапкала заставалася ў Беларусі да апошняга часу, падтрымлівала кандыдатку ў прэзыдэнты Сьвятлану Ціханоўскую, выступала на ейных мітынгах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Цапкала і Пракоп’еў стварылі фонд для сябраў выбарчых камісій, якія раскажуць пра фальсыфікацыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Турэцкі бізнэсовец кажа, што падаў заяву ў Генпракуратуру на Вераніку Цапкалу і яе сястру

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі