Яўка на прэзыдэнціх выбарах склала 22,47% за тры дні датэрміновага галасаваньня. Такія зьвесткі апублікавалі на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Гэта нашмат больш, чым падчас ранейшых выбараў — з году ў год лічбы істотна растуць.
Так, падчас электаральнай кампаніі 2015 году за першыя тры дні датэрмінова прагаласавалі 18,67% выбарнікаў, у 2010-м — 11,7%, у 2006-м — 9,1%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Апраўдаліся каранавірусам і пагражалі міліцыяй». Што кажуць назіральнікі пасьля трох дзён датэрміновага галасаваньняПаводле камісіі, яўка ў абласьцях наступная:
- Берасьцейская — 20,45%;
- Віцебская — 21,18%;
- Гомельская — 30,22%;
- Горадзенская — 20,05%;
- Магілёўская — 26,14%;
- Менская — 20,84%;
- горад Менск — 18,89%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дзе ёсьць масавае назіраньне, яўка значна меншая». Незалежных назіральнікаў выдаляюць ужо ня толькі з участкаў, але і за плотНезалежныя назіральнікі, праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі заклікаюць не хадзіць на датэрміновае галасаваньне нават пад пагрозамі, бо падчас яго прасьцей сфальшаваць вынікі.