Неабходна даць ацэнку законнасьці ініцыятываў у альтэрнатыўным падліку галасоў на выбарах у Беларусі, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 6 жніўня на нарадзе аб бясьпецы выбарчай кампаніі, паведамляе БелТА.
«Яшчэ адна тэма, якая ўсплыла, гэта альтэрнатыўны падлік галасоў у дзень выбараў. І Генэральнай пракуратуры, і судам варта даць ацэнку законнасьці падобных ініцыятываў. У судах, калі такія звароты туды паступяць», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ніякай палітызацыі». Лукашэнка даручыў запрасіць генпракурораў Расеі і Ўкраіны для разгляду сытуацыі з расейскімі «баевікамі»Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што вельмі ўважліва маніторыць сытуацыю з датэрміновым галасаваньнем на выбарах, і дадаў, што ўсім, хто будзе галасаваць, трэба «даць магчымасьць зрабіць гэта спакойна, сьвяточна».
«Годна, прыгожа ідуць людзі. Нікому не замінаюць. Нехта на лецішча хоча паехаць у выходныя дні, нехта туды, нехта сюды. Як звычайна», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кампанія «Права выбару» зафіксавала паўтысячы парушэньняў за два дні датэрміновага галасаваньняЗа два дні датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году яўка склала 12,75%, і гэта нашмат больш, чым падчас ранейшых выбараў. Так, падчас электаральнай кампаніі 2015 году за першыя два дні датэрмінова прагаласавалі 10,94% выбарнікаў, у 2010-м — 7,2%.
За гэтыя два дні назіральнікі кампаніі «Права выбару» зафіксавалі 505 парушэньняў. Найбольш распаўсюджанымі парушэньнямі называюць нядопуск акрэдытаваных назіральнікаў да назіраньня ўнутры памяшканьня, неадпаведнасьць афармленьня ўчастку, завышэньне яўкі і адмова ў даваньні інфармацыі з боку камісіі.
Ініцыятыва «Честные люди» ў сваю чаргу зафіксавала 2056 парушэньняў толькі ў першы дзень датэрміновага галасаваньня: найчасьцей гэта нядопуск назіральнікаў на ўчасткі, адмова назіральнікам у прысутнасьці пры апячатваньні урнаў для галасаваньня, забарона азнаямленьня з пратаколамі вынікаў галасаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Плятформа «Голас» разьлічвае на 4 мільёны чалавекАб’яднаны штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай заклікаў беларусаў зарэгістравацца на плятформе «Голас», створанай для альтэрнатыўнага падліку галасоў выбарнікаў, прагаласаваць за свайго кандыдата онлайн, а пасьля галасаваньня на выбарчым участку даслаць на плятформу фота свайго бюлетэня, каб пацьвердзіць і «абараніць» свой голас ад магчымых фальсыфікацыяў.
Падтрымаў ініцыятыву і іншы кандыдат у прэзыдэнты, Андрэй Дзьмітрыеў, які таксама заклікаў выбарнікаў рэгістравацца і галасаваць на плятформе «Голас».
На момант публікацыі на плятформе «Голас» ужо зарэгістраваліся больш за 837 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Завяршыць кампанію выбарам Лукашэнкі». Як крычаўскіх чыноўнікаў рыхтуюць да выбараў. ВІДЭА, АЎДЫЁ