Дзьмітрыеў паабяцаў правесьці новыя выбары праз год

Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў 28 ліпеня выступіў са зваротам на тэлеканале «Беларусь 1». У выпадку сваёй перамогі ён паабяцаў праз год правесьці новыя дэмакратычныя выбары прэзыдэнта.

У звароце Дзьмітрыеў падтрымаў сваю суперніцу Сьвятлану Ціханоўскую. І заклікаў у знак салідарнасьці насіць белы бранзалет і зарэгістравацца ў сыстэме «Голас» для абароны свайго выбару.

Рух за новага прэзыдэнта Дзьмітрыеў назваў «самым буйным рухам» за час існаваньня незалежнай Беларусі.

Дзьмітрыеў заявіў што Беларусі ня варта ўваходзіць у Эўразьвяз ці NATO, але трэба ўзнавіць зь імі партнэрскія адносіны.

Пасьля перамогі на выбарах Дзьмітрыеў паабяцаў:

  • праз год правесьці новыя дэмакратычныя выбары прэзыдэнта;
  • скараціць дзяржаўны апарат, каб зьменшыць выдаткі;
  • дзяржслужбоўцы, якія застануцца, паедуць на замежныя стажыроўкі;
  • стварыць умовы для разьвіцьця бізнэсу, бо гэта дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы;
  • стварыць першы беларускі дыстанцыйны ўнівэрсытэт;
  • ліквідаваць платныя аддзяленьні ў дзяржаўных ВНУ;
  • увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, каб стаць чальцамі Рады Эўропы.

​
XS
SM
MD
LG