За два дні датэрміновага галасаваньня яўка склала 12,75%. Гэта рэкорд

Плякат на выбарчым участку
Плякат на выбарчым участку

За два дні датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году яўка склала 12,75%. Такія зьвесткі прывялі на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Гэта нашмат больш, чым у папярэднія выбары. Так, падчас электаральнай кампаніі 2015 году за першыя два дні датэрмінова прагаласавалі 10,94% выбарнікаў, у 2010-м — 7,2%.

Паводле камісіі, яўка ў абласьцях наступная:

  • Берасьцейская — 11,26%;
  • Віцебская — 12,16%;
  • Гомельская — 16,44%;
  • Горадзенская — 10,01%;
  • Менская — 12,61%;
  • Магілёўская — 14,61%;
  • горад Менск — 11,73%.

Незалежныя назіральнікі, праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі заклікаюць не хадзіць на датэрміновае галасаваньне нават пад пагрозамі, бо падчас яго прасьцей сфальшаваць вынікі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» ў зьвязку з гэтым распачалі кампанію «Стоп-загон».

​
XS
SM
MD
LG