БРСМ запусьціў мабільную праграму «Галасую!»

Актывісты БРСМ
Актывісты БРСМ

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) запусьціў мабільную праграму на выбары прэзыдэнта 9 жніўня пад назвай «Галасую!»

Раней праўладнаму аб’яднаньню не дазволілі праводзіць апытаньне выбарнікаў на выхадах з участкаў (так званы экзыт-пол), даўшы такое права меней вядомаму Беларускаму камітэту моладзевых арганізацыяў.

Як удакладняецца на сайце Цэнтарвыбаркаму, бясплатная аплікацыя дапаможа беларусам даведацца адрас свайго ўчастку і кантактны тэлефон участковай выбарчай камісіі, азнаёміцца зь біяграфіямі кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама з афіцыйнымі навінамі бягучай выбарчай кампаніі. Праграму прэзэнтавалі на плятформах Android і iOS.

Акрамя таго, сэрвіс даступны і карыстальнікам кампутараў, якія могуць выкарыстоўваць для атрыманьня інфармацыі спэцыяльна распрацаваны разьдзел на сайце Менскага гарадзкога камітэту БРСМ.

​
XS
SM
MD
LG