Абʼяднаны штаб зьвярнуўся да выбарнікаў з інструкцыяй для галасаваньня

Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава
Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава

Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала заклікалі выбарнікаў зарэгістравацца на плятформе «Голас» і прыйсьці на ўчасткі ў асноўны дзень галасаваньня.

Абʼяднаны штаб заклікаў выбарнікаў:

  • Галасаваць толькі ў асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня, ня ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні;
  • Паведаміць ініцыятыве «Честные люди», калі нехта прымушае ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні;
  • Насіць белую стужку;
  • На выбарчым участку праверыць свой бюлетэнь, на адваротным баку павінна стаяць мінімум два подпісы;
  • Зарэгістравацца на плятформе «Голас», даслаць фота свайго бюлетэня адразу пасьля галасаваньня, а ў выпадку адсутнасьці інтэрнэту — пасьля яго зьяўленьня;
  • Калі сябры выбарчых камісій забараняюць фатаграфаваць, папрасіць паказаць артыкул Выбарчага кодэксу, які гэта забараняе (такой забароны ў ім няма);
  • Дапамагчы зарэгістравацца ў «Голасе» людзям, якія не абазнаныя ў смартфонах, патлумачыць, як і навошта працуе плятформа.

​
XS
SM
MD
LG